Боткінская вуліца (Санкт-Пецярбург)
Боткінская вуліца — шыротная вуліца ў Калінінскім і Выбаргскім раёнах Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад плошчы Леніна да плошчы Ваенных Медыкаў у гістарычным раёне Выбаргская старана паралельна Клінічнай вуліцы. ГісторыяСучасную назву вуліца атрымала 17 снежня 1898 года ў памяць пра рускага ўрача-тэрапеўта і грамадскага дзеяча Сяргея Пятровіча Боткіна (1832—1889). Да гэтага з 7 сакавіка 1858 года яна называлася Самарскай вуліцай ад горада Самары, а перад гэтым з 1798 года — Афіцэрскай вуліцай, якая ў сваю чаргу з’яўлялася астаткам Ахценскай першпектывы, якая існавала ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Вуліца праходзіла ад вуліцы Акадэміка Лебедзева да Вялікага Сампсоніеўскага праспекта. У сярэдзіне XX стагоддзя да Боткінскай вуліцы быў далучаны ўчастак ад плошчы Леніна да вуліцы Акадэміка Лебедзева, які называўся Боткінскай прарэзкай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia