Боўкінская абарона
Боўкінская абарона — баі партызанскага атрада «Трынаццаць», часткі сіл 15-га партызанскага палка, 17-й партызанскай брыгады, атрада «Перамога», падраздяленняў іншых атрадаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 5—18 кастрычніка 1943 года ў лесе каля вёскі Боўкі Быхаўскага раёна. Ход абароныУ пачатку кастрычніка гітлераўцы, каб ачысціць свае прыфрантавыя тылы, накіравалі каля 25 000 карнікаў супраць партызан і мірных жыхароў, якія знаходзіліся пад аховай партызан у міжрэччы Проні і Дняпра. Партызаны занялі абарону ў Гарадзецкім урочышчы за 4 км на поўдзень ад вёскі Боўкі. Да 10 кастрычніка гітлераўцы не змаглі прарвацца ў лес. 11 кастрычніка праціўнік сіламі 707-й пяхотнай дывізіі, 747-га, 442-га, 118-га, 87-га грэнадзёрскага, 260-га артылерыйскага з прыдадзенымі ахоўнымі і сапёрнымі батальёнамі, авіяэскадрылляй бамбардыроўшчыкаў, уклініўся ў абарону партызан, заняў вёскі Боўкі, Ветранка, Дабужа, Смаліца, Александрова, Жалезінка і завяршыў акружэнне. Пасля баёў 14 кастрычніка полк «Трынаццаць» і большая частка цывільнага насельніцтва адышлі ў глыб лесу і занялі абарону за 3,5 км на паўднёвы усход ад вёскі Смаліца. Партызаны 15-га палка і падраздзяленняў іншых атрадаў прарваліся ў заходнім напрамку. Праціўнік бесперапынна атакаваў пазіцыі палка «Трынаццаць». У партызан скончыліся харчы, засталося мала боепрыпасаў. 18 кастрычніка яны з боем прарвалі кальцо акружэння і выйшлі ў паўднёва-ўсходнім напрамку. За час блакады полк «Трынаццаць» правёў больш за 20 баёў, знішчыў больш за тысячу карнікаў. Партызаны страцілі каля 300 чалавек забітымі. У баях вызначыліся батальёны пад камандаваннем М. І. Масквіна, І. Т. Мацяша, П. І. Звяздаева, партызанскага палка «Трынаццаць», атрад «Перамога» і іншыя. ПамяцьУ гонар Боўкінскай абароны каля вёскі Дабужа ў 1966 годзе насыпаны Курган Бессмяротнасці. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia