Александроў (Жлобінскі раён)
Александро́ў[1] (трансліт.: Alieksandroŭ, руск.: Александров) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 20 чал. (2010). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад горада Жлобін, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 181 км ад Гомеля. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя. У 1909 годзе 324 дзесяціны зямлі, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года гітлераўскія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 8 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на франтах. У 1954 годзе да вёскі далучаны суседнія вёскі Гнілая Лужына і Залужжа. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгасу «Ніва» (цэнтр — вёска Нівы). Да 11 лютага 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мормальскага сельсавета[2], да 8 снежня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia