Браніслаўскі сельсавет
Бранісла́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Браніслаў (з 16 чэрвеня 2004 года — вёска Града). Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Браніслаўскага сельсавета 6 населеных пунктаў[1]. 24 жніўня 1989 года ў склад Людзяневіцкага сельсавета перададзена вёска Лагвошчы[2]. 26 верасня 2006 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Людзяневіцкага сельсавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Браніслаў, Вільча, Града, Загацце і Князь-Бор. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia