Вільча (Жыткавіцкі раён)
Ві́льча[1] (трансліт.: Viĺča, руск.: Вильча) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. На тэрыторыі біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Нізоўе Случы». ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 26 км на захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 259 км ад Гомелю. ГідраграфіяНа рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць). Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска Вельча ў Слуцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1834 годзе маёнтак Ленін, у валоданні князя Л. П. Вітгенштэйна. Паводле перапісу 1897 года знаходзілася ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1921 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа, а ў 1923 годзе для яе пабудаваны свой будынак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны памежнік», працавала гамарня. У 1932 годзе пабудаваны новы будынак для пачатковай школы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 26 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «XX партз'езд» (цэнтр — вёска Града). Дзейнічалі клуб, пачатковая школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Славутасці![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia