Загацце (Жыткавіцкі раён)
Зага́цце[1] (трансліт.: Zahaccie, руск.: Загатье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета. Вакол лес. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 24 км на захад ад Жыткавіч, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 257 км ад Гомелю. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планіроўка складаецца з кароткай, просталінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 годзе сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1932 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «XX партз'езд» (цэнтр — вёска Града). Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia