Злева направа — Браніслаў Залескі, Людвік Турно(руск.) (бел., Тарас Шаўчэнка. Праца Тараса Шаўчэнкі. Ліпень — жнівень 1851 года.
Дзяцінства
Браніслаў Залескі нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю, прайшоў курс гімназіі. У 1837 годзе паступіў у Дэрпцкі (Тартускі) ўніверсітэт; браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. У наступным годзе за ўдзел у гуртку польскіх студэнтаў, звязаным з канспіратыўнай арганізацыяй Шымана Канарскага, быў выключаны і арыштаваны. Пасля двух гадоў зняволення Залескага саслалі ў Чарнігаў. Ссылка працягвалася да 1845 года.
Адбыўшы пакаранне, пасяліўся ў Вільні і наладзіў сувязь з удзельнікамі польскага вызвольнага руху. У 1846 годзе Залескага арыштавалі другі раз і пасля следства паслалі служыць радавым у Асобным Арэнбургскім корпусе.
У гэты час украінскі мастак намаляваў Залескага на карціне «Шаўчэнка сярод таварышаў». Пасля «за выдатна дбайную службу» Залескі атрымаў званне унтэр-афіцэра. У 1853 годзе, вызначыўшыся пад Ак-Мячэццю, ён стаў афіцэрам, а 12 чэрвеня1856 года звольніўся са службы, маючы званне прапаршчыка. З 1853 года працягвалася перапіска сяброў. Захавалася шаснаццаць лістоў Шаўчэнкі да Залескага і адзінаццаць — Залескага да Шаўчэнкі. Шаўчэнка дасылаў Залескаму свае малюнкі, і той, жадаючы матэрыяльна дапамагчы паэту, прадаваў іх. У апошні раз яны сустрэліся ў 1859 годзе, калі Залескі па справах прыехаў у Пецярбург. Нататкі Залескага да лістоў Шаўчэнка ў 1890 годзе апублікаваў Іван Франко.
Вяртанне на радзіму
Вярнуўшыся ў Мінскую губерню, Браніслаў Залескі жыў у радавым маёнтку Рачкавічы пад Слуцкам, таксама пад Баранавічамі, Мінскам, Гродна, служыў у рэдакцыйных камісіях (у Мінску і Маскве), якія ажыццяўлялі падрыхтоўчую працу для сялянскай рэформы 1861 года.
У эміграцыі
«Пейзаж з будынкам» — па карціне Рэмбранта. Афорт працы Браніслава Залескага, пасля 1863 года.Зігмунт Серакоўскі ў вязніцы. 1863
У пачатку 1860 года Б. Залескі атрымаў дазвол на выезд за мяжу і ўжо не вярнуўся ў Расію. Жыў у Дрэздэне, Рыме і Парыжы.
За мяжой Залескі падтрымліваў сувязь з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. У прыватнасці, у 1863 годзе дапамагаў закупіць зброю для ўдзельнікаў польскага вызвольнага паўстання 1863—1864 гадоў. На працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з польскай эмігранцкай прэсай, атрымаў вядомасць як гісторык і мастак. З 1866 года ён быў сакратар Гісторыка-літаратурнага таварыства(руск.) (бел. і рэдактар «Штогоднікаў Гісторыка-літаратурнага таварыства» (польск.: Rocznik Towarzystwa Historyczno-Literackiego). Быў членам Польскай акадэміі ведаў(руск.) (бел.. З 1873 член-карэспандэнт Акадэміі ўмеласці ў Кракаве.
У шлюбе з Міхалінай з Дзяконскіх, дачкой Міхаіла. Ёй у спадчыну ад бацькі дастаўся маёнтак Краснік[6].
Творчасць
«У юрце». З ілюстрацыі да кнігі «Жыццё кіргізскіх стэпаў»
Стварыў шэраг малюнкаў пра паўстанне 1863—1864 гадоў. Выпусціў ілюстраваныя выданні «Жыццё кіргізскіх стэпаў» (на французскай мове[7], 1865, Парыж), «Польскія выгнаннікі ў Арэнбургу» (польск.: Wygnańcy polscy w Orenburgu, 1866). Таксама стварыў афорты «Калізей у Рыме», «Від Сен-Мало»[8].
Аўтар прац «Адмена прыгонніцтва ў Літве» (1868), «З жыцця літвінкі» (пра мастачку Г. Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.
Бібліяграфія
(Из заметок о Шевченко) // Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962.
Michał Bakunin i odezwa jego do przyjaciół rossyjskich i polskich. Księgarnia Polska, 1862
Ignacy Krasicki, Bronisław Zaleski, Ksawery Pillati. Bajki i przypowieści. Nakładem Bolesława Maurycego Wolffa, 1880
Michał Zaleski, Bronisław Zaleski. Pamiętniki Michała Zaleskiego, wojskowego wielkiego ksiestwa Litewskiego, posła na Sejm czteroletni, 1879
Z źycia Litwinki 1827—1874: Z listów i notatek zloźył Bronisław Zaleski. 1876. Беларускі пераклад: «З жыцця літвінкі» (пра Гелену Скірмунт). Мінск, 2009
La vie des Steppes Kirghizes. Paris, J. B. Vasseur, 1865. Пер. з фр.: Залесский, Бронислав. Қазақ сахарасына саяхат: Алматы: ӨНЕР, 1991.- 131 бет.
Залеский Б. Ф. Из заметок о Шевченко. (1849—1852. Шевченко в ссылке. Его участие в экспедиции А. И. Бутакова по составлению карты Аральского моря и в поездке на Мангышлак. В тексті — коментарі до листів Шевченка, адресованих автору за 1853—1857 рр. з відомостями про творчість Шевченка в засланні). В кн.: Т. Г. Шевченко в воспоминаниях современников. М., 1962, с. 237—241. Прим.: с. 444—446.
Залесский Б. Қазақ сахарасына саяхат. Алматы, 1991.- 132 бет.
Залесский Б. Қазақ даласының өмірі. Астана: Аударма, 2003. — 264 б.
↑La vie des Steppes Kirghizes. Descriptions, recits & contes. Zaleski Bronislas. Paris, J. B. Vasseur, 1865, з апісальнымі тэкстамі і 22 гравюрамі (21 афорт і літаграфаваны франтыспіс)
↑Слуцкая палитра: Из фондов Слуцкого краеведческого музея: фотоальбом / сост., авт. текста Н. Г. Серик; фото В. А. Сибрикова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — С. 5. — 64 с.
Літаратура
Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006.
Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. — Мн., 1960. — С. 173—181;
Грыцкевіч В. Сябар Кабзара па ссылцы // Грыцкевіч В. Нашы славутыя землякі. — Мн., 1984;
Wiesław Caban, Z Orenburga do Paryża. Bronisław Zaleski 1820—1880, 2006, 248 s. + 12 s. nlb. + mapa, format B5, ISBN 83-7133-303-X (biografią Bronisława Zaleskiego — jego działalności jako uczestnika spisków niepodległościowych lat 40. XIX wieku na Litwie, ukazującą losy zesłania na linii orenburskiej w latach 1848—1856 na Syberię, a także przedstawiającą postać B. Zaleskiego jako działacza obozu Czartoryskich w dobie powstania styczniowego, a po jego upadku organizatora życia kulturalnego emigracji polskiej w Paryżu)
Паламарчук Г. П.(укр.) (бел. Матеріали до біографії Шевченка за листами Броніслава Залєського. В кн.: Питання шевченкознавства, в. 1. К., 1958
Дьяков В. А. Деятели русского и польского освободительного движения. — М., 1967
Полотай А. Новознайдені автографи листів Т. Г. Шевченка до Броніслава Залеського. — «Радянське літературознавство», 1971, № 6
Пікулік А. М.Залескі Браніслаў Францавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 320. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Зұлхаров Ғ. «Қазақты ат үстінде тану керек» Мәтін: Поляк суретшісі Бронислав Залесскийдің туғанына 180 жыл. // Дидар. 2000
Joanna Woch. Podróże I ekspedycje naukowe polskich artystów po Sybirze w pierwszej połowie XIX wieku (Jan Damel, Leopold Niemirowski, Bronisław Zaleski) // Sztuka Europy Wschodniej T. 1. Polska — Rosja: Sztuka I historia. Polski Instytut Studiów nad Sztuką Świata & Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2013. — S. 327—339.
Joanna Woch. La vues des steppes Kirghizes Bronisława Zaleskiego // Sztuka Europy Wschodniej, t. III: Polscy i rosyjscy artyści i architekci w koloniach artystycznych zagranicą i na emigracji politycznej 1815—1990. Wydawnictwo Tako. — Warszawa — Torun, 2015. — S. 111—118. ISBN/ISSN 9788362737642
Броніслав Залеський у довідковому виданні «Оренбургская Шевченковская энциклопедия»
Броніслав Залеський у довідковому виданні «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том I»