Бружмель звычайны, Бружмель лясны[1], Бружмель пушысты[2], Бружмень звычайны[3] (Lonicera xylosteum) — куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе сустракаецца ў паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй абласцях Еўропы, на Урале і ў Заходняй Сібіры[4]. Расце ў падлеску іглічных і змешаных лясоў, у зарасніках кустоўя ў ярах і каля рэк. Дэкаратыўная расліна.
Маладыя парасткі зялёнага або чырвонага колеру, на старых кара шэрая або буравата-шэрая.
Лісце даўжынёй 3—7 см, шырынёй 2—5 см, супраціўнае, эліптычнай формы, коратка завостранае, цэльнакрайняе. Верхні бок ліставай пласцінкі цёмна-зялёны, матавы, ніжні — шараваты, густа апушаны мяккімі валасінкамі. Цэнтральная жылка ліста фіялетавая.
Кветкі растуць парамі ў пазухах лісця. Венчыкі даўжынёй 10-15 мм, жаўтлява-белыя, да канца цвіцення жоўкнуць. Час цвіцення — май—чэрвень.
Плады — сакавітыя, цёмна-чырвоныя, шарападобныя. Часта бываюць зрослымі ля асновы. Спеюць у канцы ліпеня. Неядомыя.
Значэнне і выкарыстанне
Часам выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Добра пераносіць стрыжку.
↑Деревья, кустарники и лианы: Справочное пособие / Н. Б. Гроздова, В. И. Некрасов, Д. А. Глоба-Михайленко. Под ред. д-ра биол. наук В. И. Некрасова. — М.: Лесная пром-сть, 1986. — С. 123.
Літаратура
Ботанический атлас / Под общ. ред. чл.-корр. АН СССР Б. К. Шишкина. — М.—Л.: Сельхозиздат, 1963. — С. 244—245.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.1226. Lonicera xylosteum L. — Жимолость лесная, или обыкновенная, Волчьи ягоды // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 265. — ISBN 5-87317-163-7.