Брыгада КАП «Гродна»
Брыга́да Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Гро́дна» (польск.: Brygada KOP «Grodno») — шостая паўбрыгада Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, якая размяшчалася ў 1927—1939 гадах у Гродна і Друскеніках. ГісторыяНа паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры. На трэцім этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе распараджэння міністра спраў вайсковых №1099 была заснавана шостая памежная брыгада[1]. Увосень 1927 года ў яе складзе была ўтворана шостая паўбрыгада аховы памежжа, камандаванню якой сталі падпарадкоўвацца два памежныя і адзін рэзервовы батальёны, а таксама адзін кавалерыйскі эскадрон. Спачатку камандаванне паўбрыгады размяшчалася ў Друскеніках, але неўзабаве было перанесена ў Гродна[2]. Па звестках 1928 года, падраздзяленне ахоўвала адрэзак дзяржаўнай мяжы працягласцю ў 343.795 км[3]. У ліпені 1929 года 6-я паўбрыгада была перайменавана ў брыгаду «Гродна» згодна з правілам, у адпаведнасці з якім адзінкі Корпуса аховы памежжа сталі называцца паводле мясцовасцяў іх дыслакацыі. Тое ж самае адбылося і з усімі адзінкамі, якія ўваходзілі ў яе склад. Праз два гады нумарацыя адзінак, якая ў 1929—1931 г. з’яўлялася дадатковай, увогуле была скасавана. Акрамя гэтага, падраздзяленне стала падпарадкоўвацца непасрэдна камандаванню Корпуса аховы памежжа, хаця яе склад застаўся нязменным. Станам на 1931 г., штаб брыгады размяшчаўся ў Гродна на вуліцы Брыгіцкай, 1[4]. У плане навучання брыгадзе была падпарадкавана Цэнтральная ўнтэр-афіцэрская школа Корпуса аховы памежжа ў крэпасці Асавец на Падляшшы. З мэтай павелічэння патрэбнай колькасці кваліфікаваных вайскоўцаў-сапёраў, у 1931 г. сапёрныя роты з’явіліся пры ўсіх памежных брыгадах[5]. Яны дзяліліся на 4 тыпы і называліся ў адпаведнасці з адзінкамі іх размяшчэння. У брыгадзе «Гродна» была ўтворана рота трэцяга тыпу, якая ўтрымлівала два ўзводы па тры дружыны і гаспадарчую дружыну. Штат роты складаўся з трох афіцэраў, дзевяці ўнтэр-афіцэраў і 80 шараговых жаўнераў[6]. Напачатку 1939 года быў расфармаваны батальён «Сувалкі», які ўваходзіў у склад брыгады, а ахоўваны ім адрэзак польска-нямецкай мяжы перададзены Памежнай стражы. 15 мая 1939 г., пасля скасавання палка «Вільна» і ліквідацыі яго камандавання, батальёны «Трокі», «Няменчын» і «Новыя Свянцяны» разам з эскадронам кавалерыі «Новыя Свянцяны» былі далучаны да брыгады «Гродна»[7]. 24-27 жніўня 1939 года падчас мабілізацыі з адзінак брыгады «Гродна» былі сфармаваны падраздяленні 33-й рэзервовай пяхотнай брыгады. Пасля заканчэння яе мабілізацыі, брыгада была канчаткова скасавана[7]. Структура
Кіраўніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia