Батальён КАП «Стоўбцы»
Батальё́н Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Сто́ўбцы» (польск.: Batalion KOP «Stołpce») — восьмы батальён Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, які размяшчаўся ў Стоўбцах у 1924—1939 гадах. У верасні 1939 года прымаў удзел у польскай абарончай вайне і баях з савецкімі войскамі падчас пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. ГісторыяНа паседжанні палітычнага камітэта Рады міністраў Польскай Рэспублікі, якое адбывалася 21—22 жніўня 1924 года было прынята рашэнне аб стварэнні адмысловага ўзброенага фармавання для аховы ўсходняй мяжы, з прычыны чаго 12 верасня 1924 г. польскае Міністэрства вайсковых спраў выдала распараджэнне аб стварэнні Корпуса аховы памежжа, а 17 верасня таго ж года — дапаўненне з указаннем яго структуры. Адной з нагодаў для гэтага стаў напад на Стоўбцы, у ходзе якога дыверсійная банда ў складзе 100—150 злачынцаў напала на горад, у выніку чаго было забіта 10 чалавек[1]. На першым этапе арганізацыі гэтага вайсковага ўтварэння на падставе загада генеральнага штаба ад 27 верасня 1924 года была заснавана другая памежная брыгада, а ў яе складзе — восьмы памежны батальён. У склад батальёна ўвайшлі чатыры пяхотныя роты, дружына камандзіра батальёна і ўзвод сувязі. Штат служачых налічваў 25 афіцэраў, 200 унтэр-афіцэраў і 603 шараговых жаўнераў. Ва ўзбраенні знаходзіліся 2 станкавыя і 48 ручных кулямётаў, 48 мушкетонаў, 439 вінтовак, 280 карабінаў і 32 пісталеты. Транспартнымі сродкамі былі 15 конных вазоў, 1 матацыкл і 7 ровараў[2]. Даўжыня ахоўванага батальёнам адрэзка мяжы складала 61 км, з іх ліку на адну роту даводзілася прыблізна 20 км, на стражніцу — 5 км[3]. Адлегласць камандавання брыгады ад камандавання батальёна, размешчанага ў Стоўбцах, дасягала 70 кіламетраў. У лістападзе 1924 г. падраздзяленне заступіла на службу ў Навагрудскім ваяводстве, дзе ў 1934 г. абараняла 59.910 км памежнай паласы[4]. У 1926 годзе на ўзроўні брыгады была арганізавана школа для падрыхтоўкі ўнтэр-афіцэраў пяхоты, якая была адчынена ў Навагрудку, аднак праз два гады ліквідавана. Замест яе і іншых падобных установаў у крэпасці Асавец на Падляшшы быў заснаваны школьны батальён Корпуса аховы памежжа[5]. У ліпені 1929 г. было прынята правіла, у адпаведнасці з якім адзінкі Корпуса аховы памежжа атрымлівалі назву згодна з мясцовасцю іх размяшчэння, у выніку чаго восьмы памежны батальён быў пераназваны ў батальён «Стоўбцы». Разам з тым, абавязковая нумарацыя адзінак корпуса захоўвалася да 1931 г., пакуль не была цалкам скасавана[6]. На той час батальён быў узброены 702 вінтоўкамі Бярц’е ўзора 1916 г., 52 ручнымі кулямётамі «Шаша» ўзора 1915 г. і 2 станкавымі кулямётамі «Гочкіс» узора 1914 года[7]. На пачатку 1930-х г. адбылася рэарганізацыя частак Корпуса аховы памежжа «R.2», адным з вынікаў якой стала заснаванне кулямётных ротаў замест колішніх кулямётных узводаў, што і было здзейснена ў Стоўбцах. Пасля рэфармавання батальёна гэтая памежная адзінка стала складацца з камандавання, узвода сувязі, кулямётнай, выведвальнай і трох памежных ротаў[8]. Улетку 1936 года са складу батальёна «Івянец» была выключана другая памежная рота «Рубяжэвічы» і перададзена ў падпарадкаванне «Стоўбцаў» у якасці чацвёртай роты. У штаце служачых, па стане на лістапад таго ж года, налічваліся 22 афіцэры, 73 унтэр-афіцэры, 28 звыштэрміновых і 691 шараговых жаўнераў[9]. Загадам камандавання ад 23 лютага 1937 года была распачата першая фаза рэканструкцыі Корпуса аховы памежжа «R.3», у выніку чаго батальён атрымаў новую працу[10]. Ён стаў адміністрацыйнай адзінкай для камандавання палка «Сноў», эскадрона кавалерыі «Стоўбцы», аднайменных роты сапёраў, ветэрынарнай лякарні, выведвальнай пляцоўкі і станцыі паштовых галубоў. Акрамя гэтага, адбыліся арганізацыйныя змены падраздзялення: з батальёна «Івянец» да «Стоўбцаў» у якасці пятай роты перайшла трэцяя памежная рота «Стасеўшчына», а застава «Лазовіцы» трэцяй памежнай роты «Смолічы» батальёна «Клецк» была пераведзена ў склад другой роты «Сейлавічы» стаўбцоўскага батальёна[11]. 15 мая 1939 года падраздзяленне стала гаспадарчым аддзелам, у выніку чаго пасада кватэрмайстара была пераназвана ў пасаду намесніка камандзіра па гаспадарчых справах[12]. 1 верасня 1939 года пачалася ўсеагульная мабілізацыя польскіх войскаў у сувязі з пачаткам абарончай вайны. Батальён «Стоўбцы» быў мабілізаванай адзінкай для камандавання 1-га батальёна 96-га пяхотнага палка, падрыхтоўка да мабілізацыі якога адбылася ўлетку таго ж года. 96-ы пяхотны полк увайшоў у склад 38-й пяхотнай дывізіі і працягнуў удзел у вайне[13]. Пасля ад’езду асабовага складу батальёна, ён быў адноўлены з прыцягваннем рэкрутаў і рэзервістаў і застаўся пад падпарадкаваннем палка «Сноў». Пасля гэтай рэканструкцыі падраздзяленне прыступіла да аховы дзяржаўнай мяжы працягласцю 94.902 км і працягвала дзейнічаць да 17 верасня, пакуль на яго не быў здзейснены напад з савецкага боку[14]. Напад на батальён17 верасня 1939 г. батальён «Стоўбцы» пад кіраўніцтвам падпалкоўніка Станіслава Краеўскага распачаў баі з атакуючымі яго шостай і саракавой кавалерыйскімі дывізіямі, а таксама з шаснаццатым аддзяленнем памежных войскаў НКУС[15]. Пятую памежную роту «Стасеўшчына» атакавалі жаўнеры 16-га аддзялення памежных войскаў. Адна са стражніцаў роты, «Барздзі», здалася, у палон трапілі 14 служачых. Стражніца «Марозавічы» непрацяглы час абаранялася, але ўсё ж была захоплена, у зняволенні апынуліся 16 памежнікаў, у тым ліку параненыя, шэсць савецкіх вайскоўцаў таксама атрымалі раненні[16]. На чацвёртую роту «Рубяжэвічы» пачалі наступленне камбінаваныя падраддзяленні шаснаццатага аддзялення памежных войскаў і шостай кавалерыйскай дывізіі на чале з капітанам Лясоўскім. У 8.20 застава была захоплена, чатыры служачыя ўзяты ў палон. Стражніца «Алешкава» была абстраляна 16-ым аддзяленнем памежных войскаў і а сёмай гадзіне раніцы яна была ліквідавана, сем стражнікаў (з іх ліку адзін афіцэр) трапілі да няволі. Памежная застава «Баркоўшчына» падверглася атацы трэцяга эскадрона 145-га кавалерыйскага палка пад правадырствам лейтэнанта Воінава, у выніку чаго яна была занятая[16]. Памежныя адзінкі роты «Коласава» таксама сталі аб’ектамі напада з савецкага бока: заставу «Коласава» і ўзвод сувязі атакавала шаснаццатае аддзяленне памежных войскаў. Падчас сутыкнення з боку чырвонаармейцаў была выкарыстана артылерыя, дзякуючы чаму яны занялі будынкі амаль без стратаў. На стражніцу «Смалярня» напала тое ж аддзяленне, што і на «Коласава», прычым дзеля падаўлення супраціву служачых гарнізон закідалі гранатамі. Частка стражнікаў загінула, а іншая была захоплена ў палон (у тым ліку адзін афіцэр). Памежная застава ў вёсцы Сверынава здалася а восьмай гадзіне раніцы ў складзе 18 чалавек (з іх 1 паранены)[17]. На другую роту «Сейлавічы» пачалося наступленне сямнаццатага аддзялення памежных войскаў, але падрабязных апісанняў падзеяў не захавалася, гэтак жа як і пра супраціў у роце «Мікалаеўшчына»[17]. Іншыя службы батальёна, а таксама штаб камандавання, размешчаныя ў Стоўбцах, пакінулі горад раніцай 17 верасня, адыходзячы на захад, пры гэтым адбыліся сутыкненні з аддзяленнямі 11-й кавалерыйскай дывізіяй пад камандаваннем Андрэя Нікіціна. Праз тры дні польскія вайскоўцы са Стоўбцаў былі акружаны ў Міры і захоплены ў палон шостай дывізіяй Чырвонай Арміі[17]. ЗдарэнніЗахаваліся звесткі аб здарэннях на тэрыторыі, якую ахоўваў батальён з 6 па 28 студзеня 1925 г.:
Структура
Кіраўніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia