Брэслау (адміністрацыйная акруга)
Адміністрацыйная акруга Брэслау (ням.: Regierungsbezirk Breslau) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Прусіі, якая існавала ў 1813—1945 гады ў Прускай Сілезіі. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Брэслау (цяпер польскі горад Уроцлаў). Сёння тэрыторыя былой акругі належыць Польшчы. СтановішчаАкруга Брэслау на поўначы межавала з акругай Позен правінцыі Позен (1920—1939: з Польшчай; 1939—1945: з рэйхсгау Вартэланд), на ўсходзе — з акругай Опельн правінцыі Сілезія (Верхняя Сілезія), на поўдні — з Аўстрыйскай імперыяй (1918—1938: з Чэхаславакіяй; 1938—1945: з рэйхсгау Судэтэнланд), на захадзе — з акругай Лігніц правінцыі Сілезія (Ніжняя Сілезія). На паўднёвым захадзе ў 1815—1820 гады знаходзілася сілезская акруга Райхенбах, пазней скасаваная і падзеленая паміж акругамі Брэслау і Лігніц. У прастамоўі акруга Брэслау нярэдка называлася Сярэдняй ці Цэнтральнай Сілезіяй. Гісторыя![]() Акруга Брэслау была першапачаткова ўтворана ў 1813 годзе як адна з акруг у Прускай Сілезіі і зацверджана паўторна на паставе ўказу ад 30 красавіка 1815 года ў час адміністрацыйнай рэформы, праведзенай у Прусіі пасля Венскага кангрэса з мэтай паляпшэння правінцыйнага кіравання. На тэрыторыі акругі першапачаткова меліся чатырнаццаць раёнаў: горад Брэслау, а таксама сельскія раёны Брэслау, Брыг, Польніш-Вартэнберг, Гурау, Міліч, Намслау, Ноймаркт, Эльс, Олау, Штайнау, Штрэлен, Трэбніц і Волау. У 1820 годзе была ліквідавана акруга Райхенбах, з якой у склад акругі Брэслау перайшлі раёны Франкенштайн, Глац, Габельшверт, Мюнстэрберг, Німпч, Райхенбах, Швайдніц, Штрыгау і Вальдэнбург. У 1854 годзе з часткі раёна Глац быў утвораны новы раён Нойродэ. У 1888 годзе раён Польніш-Вартэнберг быў перайменаваны ў Грос-Вартэнберг. У 1899 і 1907 гадах адпаведна з аднайменных раёнаў былі вылучаны гарады Швайдніц і Брыг, атрымаўшы статус пазараённых гарадоў. Агульная колькасць раёнаў узрасла да 26. Паводле рашэнняў Версальскага дагавора часткі раёнаў Гурау, Міліч, Намслау і Грос-Вартэнберг 1 студзеня 1920 гады былі перададзены ў склад Польшчы. У сувязі з ліквідацыяй правінцыі Позен у 1922 годзе астатнія часткі раёнаў Кратошын, Ліса і Равіч скасаванай акругі Позен былі перададзены ў склад акругі Брэслау. У 1924 годзе з аднайменнага раёна быў вылучаны горад Вальдэнбург, які атрымаў статус пазараённага горада. З 1 кастрычніка 1932 гады былі скасаваны пяць раёнаў: Мюнстэрберг, Німпч, Нойродэ, Штайнау і Штрыгау. Іх тэрыторыя засталася ў межах акругі і была падзелена паміж суседнімі раёнамі. Агульная колькасць раёнаў скарацілася да 22. Пасля 1945 года ўся тэрыторыя акругі Брэслау разам з большай часткай суседняй акругі Лігніц увайшла ў склад Урацлаўскага ваяводства Польшчы. У 1950 годзе Бжэгскі (былы раён Брыг) і Намыслоўскі (былы раён Намслау) паветы перайшлі ў Апольскае ваяводства. Сёння тэрыторыя былога раёна Брэслау (за выключэннем двух названых паветаў) знаходзіцца ў Ніжнесілезскім ваяводстве. Адміністрацыйны падзелРаёны правінцыі Сілезія (1905): Адміністрацыйная акруга Брэслау Адміністрацыйная акруга Лігніц Адміністрацыйная акруга Опельн Спіс усіх калі-небудзь існых раёнаў акругі Брэслау з указаннем іх адміністрацыйных цэнтраў:
Тэрыторыя і насельніцтваТэрыторыя і насельніцтва акругі Брэслау ў 1900[1] і ў 1925[2] гады, а таксама станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года[3] складалі:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia