Ніжняя Сілезія (правінцыя)
Ніжняя Сілезія (ням.: Niederschlesien, польск.: Dolny Śląsk) — правінцыя Прусіі ў складзе Германіі. Існавала ў 1919—1938 і затым ізноў у 1941—1945 гадах. Сталіца — горад Брэслау. Была ўтворана шляхам падзелу правінцыі Сілезія на дзве новыя — Ніжнюю і Верхнюю Сілезію, і складалася з яе дзвюх заходніх акруг. Тэрыторыя правінцыі не супадае цалкам з тэрыторыяй аднайменнай гістарычнай вобласці. Акрамя яе, у склад правінцыі ўваходзілі некалькі верхнелужыцкіх раёнаў (Гёрліц, Гоерсверда і інш.), якія да 1815 года належалі каралеўству Саксонія. ГісторыяВеймарская рэспубліка![]() У 1919 годзе з тэрыторыі правінцыі Сілезія была вылучана новая правінцыя — Верхняя Сілезія, пры гэтым астатняя частка перайменавана ў Ніжнюю Сілезію. Гэтым крокам была прадпрынятая спроба даць верхнесілезкім славянскім народам больш аўтаноміі. Тэрыторыя правінцыі Ніжняя Сілезія складалася з двух заходніх адміністрацыйных акруг былой правінцыі Сілезія:
Паводле Версальскага дагавора, Германія была вымушана перадаць Польшчы часткі ніжнесілезскіх раёнаў Гурау, Міліч, Грос-Вартэнберг і Намслау[1]. Трэці рэйх![]() Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў у 1933 годзе і пачатку палітыкі гляйхшальтунга правінцыі фактычна страцілі сваё значэнне, а ўлада обер-прэзідэнта ўсё больш уваходзіла ў канфлікт з уладай гаўляйтараў партыйных гау. Дэ-факта ўжо з 1933 года абедзве правінцыі Ніжняя і Верхняя Сілезія кіраваліся адной асобай — гаўляйтарам гау Сілезія. У 1938 годзе абедзве правінцыі былі аб’яднаны ўжо афіцыйна ў адзіную правінцыю Сілезія, аднак пасля акупацыі ў 1939 годзе часткі Польшчы і Чэхаславакіі і ўключэння значных тэрыторый у склад правінцыі Сілезія ў студзені 1941 года яна зноў была падзелена на Ніжнюю і Верхнюю Сілезію. Правінцыя Ніжняя Сілезія зноў складалася з дзвюх акруг — Лігніц і Брэслау. У 1941 годзе таксама былі створаны гау Ніжняя Сілезія і гау Верхняя Сілезія, гаўляйтары якіх таксама перанялі функцыі обер-прэзідэнтаў адпаведных правінцый. Паваеннае развіццёПасля 1945 года тэрыторыя правінцыі амаль цалкам апынулася пад польскім кіраваннем. Толькі невялікая частка засталася ў складзе Германіі і сёння ўваходзіць у склад федэральных зямель Саксонія (Гёрліц, Гоерсверда, Ротэнбург, Вайсвасер, Ніскі) і Брандэнбург (Руланд і Ортранд). НасельніцтваВеймарская рэспублікаТэрыторыя і насельніцтва правінцыі Ніжняя Сілезія ў 1925 годзе:[1]
Рэлігійны склад насельніцтва ў 1925 годзе: 67,7 % — пратэстанты; 29,6 % — каталікі; 0,2 % — іншыя хрысціянскія канфесіі; 1,0 % — іўдзеі; 1,6 % — іншыя канфесіі[1]. Станам на 1925 год каля 13,2 % насельніцтва правінцыі пражывала ў гарадах з насельніцтвам звыш 100 тысяч чалавек. Пры гэтым каля 52,0 % насельніцтва пражывала ў населеных пунктах з 2 тысячамі жыхароў. Найбуйнейшымі гарадамі правінцыі з’яўляліся (колькасць насельніцтва таксама пазначана на 1925 год):[1]
Трэці рэйхПлошча і колькасць насельніцтва акруг Брэслау і Лігніц станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года (на той момант абедзве правінцыі Верхняя і Ніжняя Сілезія на кароткі час ізноў былі аб’яднаны ў адзіную правінцыю Сілезія):[2]
Обер-прэзідэнтыПасада обер-прэзідэнта ўведзена ў Прусіі паводле ўказа ад 30 красавіка 1815 года аб паляпшэнні правінцыйнага кіравання (ням.: Verordnung wegen verbesserter Einrichtung der Provinzial-Behörden).
Гельмут Брукнер у 1933—1935 гады і Іозеф Вагнер у 1935—1938 гады адначасова былі таксама і обер-прэзідэнтамі правінцыі Верхняя Сілезія і гаўляйтарамі партыйнага гау Сілезія. Вагнер таксама ўзначаліў і аб’яднаную правінцыю Сілезія ў 1938—1941 гадах. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia