Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту
Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова г. Брэста, філіял Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Размяшчаецца ў цэнтры горада, у гістарычным будынку па адрасе вул. Пушкінская, 65, пабудаваным для гарадскога ліцэя ў 1933 годзе[1]. Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: аўтаматыка і тэлемеханіка на чыгуначным транспарце; тэхналагічная сувязь на чыгуначным транспарце; тэхнічная эксплуатацыя пагрузачна-разгрузачных, пуцейных, дарожна-будаўнічых машын і абсталявання; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на чыгуначным транспарце; чыгуначны пуць і пуцявая гаспадарка. Больш за 1000 навучэнцаў вочнай дзённай і завочнай формаў навучання. Гісторыя14 чэрвеня 1940 года Народным Камісарыятам шляхоў зносін быў падпісаны загад аб арганізацыі Брэст-Літоўскага тэхнікума чыгуначнага транспарту. Усталяваны прыём навучэнцаў на 1940—1941 навучальны год па трох спецыяльнасцях: рух і грузавая праца; пуцявая гаспадарка; сігналізацыя, цэнтралізацыя, блакіроўка. 8 красавіка 2005 года Брэсцкі дзяржаўны тэхнікум чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі ператвораны ў Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі[2]. Вядомыя выпускнікі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia