Факультэт створаны ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 775 ад 11 чэрвеня 2003 года. Факультэт фармаваўся на базе ваеннай кафедры, якая была створана ў 1953 годзе і заклала слаўныя традыцыі навучання і выхавання па ваенных і ваенна-спецыяльных дысцыплінах. Першым начальнікам факультэта быў прызначаны палкоўнік Леўтрынскi В. В.
З 1 верасня 2004 года былі ўтвораны дзве кафедры: агульнавайскавой падрыхтоўкі і ваенна-спецыяльнай падрыхтоўкі.
У 2005 годзе пры непасрэдным удзеле падраздзялення Дэпартамента чыгуначных войскаў (вайсковая частка 83469) у пасёлку БярозкіГомельскага раёна быў створаны Вучэбна-палявой цэнтр факультэта[1].
Спецыяльнасці
Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (па напрамках):
Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (аднаўленне і будаўніцтва шляхоў зносін)
Аднаўленне і будаўніцтва чыгуначнага шляху
Аднаўленне і будаўніцтва штучных збудаванняў
Аднаўленне і будаўніцтва транспартных камунікацый
Кіраванне падраздзяленнямі транспартных войскаў (тэхнічная эксплуатацыя машын і абсталявання)
Склад
Згодна са структурай і штатнай колькасцю ў склад факультэта ўваходзяць: