Будраўшчына (Ракаўскі сельсавет)
Бу́драўшчына[1] (трансліт.: Budraŭščyna, руск.: Будровщина) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ракаўскага сельсавета. ГісторыяДа 8 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Ракаўскага сельсавета[2], да 28 мая 2013 года — у склад Залескага сельсавета[3]. НазваНазва Будраўшчына адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма (імя) тыпу Budrys. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Budrys, Budris, Budra, Budrius. Іх звязваюць з літоўскім budrus "бадзёры". У Перапісе войска ВКЛ 1528 г. у рэестры баяраў Ковенскага павету згадваецца "Будрыс Андрушъковичъ". У гэтым жа рэгіёне, каля Радашковічаў — вёска з назвай падобнага ўтварэння Мітраўшчына (цяпер Мідраўшчына), ад антрапоніма з блізкай семантыкай (ад літоўскага mitrus "спрытны"). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia