Мідраўшчына
Мі́драўшчына[1] (Мітраўшчына) (трансліт.: Midraŭščyna, руск.: Мидровщина) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шаршунскага сельсавета. НазваНазва "Мідраўшчына" з'яўляецца на пасляваенных картах, а на картах ранейшых, пачынаючы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя, вёска называецца "Мітраўшчына". Назва адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага антрапоніма (імя) тыпу Mitras. У сучаснай літоўскай антрапаніміі вядомыя прозвішчы Mitra, Mitras, Mitris, Mitrius. Іх звязваюць з літоўскім mitrus "спрытны". У гэтым жа рэгіёне, паміж Мітраўшчынай і Ракавам — вёска з назвай падобнага ўтварэння Будраўшчына, ад антрапоніма з блізкай семантыкай (ад літоўскага budrus "бадзёры"). Паблізу ад Мітраўшчыны — вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Раўкуцевічы, Шаршуны, Лумшына (цяпер Ломшына), Кукелеўшчына. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia