Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч
Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў — 14 лютага 1989, Бары, Канада) — грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік. Біяграфія![]() Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. У 1926 годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Пражскага ўніверэсітэта[2]. У 1927—1939 гг. беларускую мову і гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі; беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні[2]. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-нацыянальным жыцці. ![]() У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генерала У. Андэрса. Служыў у Іраку, Палестыне, Егіпце, Італіі. Удзельнічаў у знакамітай бітве пад Монтэ Касіна. У 1945—1948 гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі[2]. Пасля вайны эміграваў у Англію, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое ўзначальваў у 1947—1948 гадах[3]. Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. Заснавальнік БХАА «Жыццё»[2]. У студзені 1950 года выехаў у Канаду, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Лірыка Янкі Купалы». У 1954 годзе — адзін з заснавальнікаў Радыё «Вызваленьне», першы кіраўнік беларускай рэдакцыі у 1954—1956 гадах[2][3]. Вярнуўся ў Канаду, разам з жонкай Раісай Жук-Грышкевіч пасяліўся ў Бары (Антарыа). Стаў адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1970—1982 гадах — старшыня Рады БНР[2]. Быў старшынёй Рады БНР (1971—1982). ![]() Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку (ЗША)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia