Язэп Ігнатавіч Васілевіч
Язэп Ігнатавіч Васілевіч (4 верасня (16 верасня) 1870, мяст. Крывічы, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 1934, Уфа, цяпер Башкартастан, Расія) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог, археолаг, гісторык, публіцыст. БіяграфіяСкончыў настаўніцкую семінарыю. У 1914 годзе скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут, вучыўся Маскоўскім юрыдычным інстытуце у 1914—1917 гадах. У 1917 годзе стаў адным з лідараў Беларускай народнай грамады, арганізацыі, якая дзейнічала сярод беларускіх бежанцаў на тэрыторыі Расіі. У верасні 1917 года на 1-ым Усерасійскім з’ездзе бежанцаў-беларусаў у Маскве выступіў з дакладам «Аб палітычным ладзе Беларусі і формах праўлення ў Расіі». У дакладзе выказаўся «за прадастаўленне Беларусі аўтаноміі і за федэратыўны лад у Расіі, у складзе якой будзе заставацца Беларусь», такі погляд быў найбольш папулярным сярод тагачаснага беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. У 1917—1919 гадах адзін са стваральнікаў і дырэктар Будслаўскай беларускай гімназіі. У ліпені 1918 года ён як прадстаўнік акупіраванай Германіяй тэрыторыі дэлегат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве. У 1919—1920 гадах жыў у Маскве. У чэрвені 1920 года Язэп Васілевіч назначаны загадчыкам інфармацыйнага аддзела ўпраўлення рэўкамаў Заходняга фронту. У жніўні 1920 года вярнуўся ў Будслаў, да кастрычніка быў дырэктарам школы. Пад канец 1920 года ў Полацку, загадчык курсаў. З 1921 года выкладчык гісторыі і дырэктар Менскага педагагічнага тэхнікума (МБПТ). Адначасова выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце археалогію. У 1924 годзе перасяліўся ў Віцебск і стаў дырэктарам культурна-гістарычнага музея. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і скліканні Першага з’езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі. 1 жніўня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР паводле сфабрыкаванай справы Саюза вызвалення Беларусі. У 1931 годзе высланы ва Уфу (Башкірская АССР), дзе і памёр. Пасмяротна рэабілітаваны. Творы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia