Будынак Александрынскага тэатра
Будынак Александрынскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу на плошчы Астроўскага быў пабудаваны ў 1832 годзе па праекце Карла Росі. ПерадгісторыяТэрыторыя, дзе быў збудаваны Александрынскі тэатр, у XVIII стагоддзі належала палкоўніку Анічкаву , будаўніку моста, названага ў яго гонар, і была набытая ў яго казной. На гэтай тэрыторыі знаходзіўся сад, які распасціраўся да цяперашняй Садовай вуліцы. У 1801 годзе архітэктар Вінчэнца Брэна перабудаваў вялікі драўляны павільён, які стаяў на месцы цяперашняга сквера, у тэатр, у якім італьянскі антрэпрэнёр Антоніа Казасі арганізаваў італьянскую оперную трупу. Гэта памяшканне з часам перастала задавальняць растучым патрэбнасцям горада, і было вырашана збудаваць новы, каменны тэатр. Аднак ажыццяўленне ідэі адсунулася з-за нестабільнай сітуацыі пры Аляксандры I — ваенныя канфлікты з Турцыяй, вайна з Напалеонам 1812 года. У 1818 годзе межы саду былі звужаныя, а плошча, якая ўтварылася паміж Публічнай бібліятэкай і садам Анічкава палаца, была перададзена тэатральнай дырэкцыі. Будынак РосіКарл Росі ў перыяд з 1816 па 1827 год распрацаваў шэраг праектаў рэканструкцыі і забудовы гэтай плошчы. Усе гэтыя варыянты прадугледжвалі збудаванне на плошчы гарадскога тэатра. Канчатковы варыянт праекта быў зацверджаны 5 красавіка 1828 года, у тым жа годзе пачалося будаўніцтва будынка тэатра. Чатыры гады праз, 31 жніўня (12 верасня) 1832 года, у цэнтры Пецярбурга, на Александрынскай плошчы (цяпер плошчы Астроўскага), на месцы драўлянага «Малага» тэатра, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага велічнага ампірнага будынка тэатра. Асноўны фасад тэатра — з боку Неўскага праспекта аформлены глыбокай шматкалоннай лоджыяй, прастора якой як бы з’яўляецца часткай Плошчы Астроўскага. Бакавыя фасады будынка выкананы ў выглядзе васьмікалонных порцікаў. З іншага боку да тэатра вядзе спраектаваная Росі і складаючая агульны ансамбль з тэатрам вуліца (цяпер вуліца Дойліда Росі), перспектыву якой замыкае на ўсю шырыню задні, амаль плоскі, але багата дэкараваны фасад тэатра. Будынак аблямоўвае выразны скульптурны фрыз з антычнымі тэатральнымі маскамі і гірляндамі лаўровых галін. У нішах на кантавых фасадах — статуі муз, на атыку галоўнага фасада — Квадрыга Апалона. Работы вёў адзін з выбітных скульптараў свайго часу — В. І. Дземут-Маліноўскі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia