Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча (Магілёў)
Будынак былога яўрэйскага рамеснага вучылішча — будынак у Магілёве, размешчаны на рагу вуліц Вароўскага і Пляханава, 11/23. Помнік эклектычнай архітэктуры. Пабудаваны ў 1903 годзе з цэглы. Цяпер адзін з будынкаў Магілёўскага дзяржаўнага машынабудаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Архітэктура![]() Будынак двухпавярховы, прамавугольны ў плане, на высокім цокалі, неатынкаваны. Фасады вылучаны па вул. Вароўскага рызалітамі, завершанымі ступеньчатымі атыкамі, і ўвенчаны карнізам з сухарыкамі. Уваход з боку дваровага фасада. Першы паверх вулічных фасадаў дэкарыраваны рустам. Вокны першага паверха прамавугольныя з ліштвамі, другога — паўцыркульныя, маюць арачныя абрамленні з замковым каменем. У прасценках — дэкаратыўныя ўстаўкі з цэглы. ![]() Мемарыяльная дошкаУ 1968 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка на ўшанаванне памяці аднаго з 26 бакінскіх камісараў М. В. Басіна, які скончыў гэта вучылішча ў 1909 годзе. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia