Бычыха (станцыя)
Бы́чыха (трансліт.: Byčycha, руск.: Бычиха)[2] — станцыя Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў аграгарадку Бычыха; на лініі Езярышча — Віцебск, паміж прыпыначным пунктам Мехавое і станцыяй Раслякі. Побач са станцыяй аднайменная вёска.
Рух цягнікоўПрыгарадныя цягнікі (штодзённа). Гісторыя16 снежня 1943 г. у час Гарадоцкай аперацыі 1-ы танкавы корпус выйшаў у раён станцыі Бычыха і злучыўся з 5-м танкавым корпусам 4-й ударнай арміі. ВакзалЧыгуначны вакзал на 50 пасажыраў. Будынак цагляны, аднапавярховы. Плошча — 200,8 м². Пабудаваны паводле праекта інстытута «Кіеўтрансвузелпраект» (архітэктар П. Ф. Красіцкі )[3][4]. У 1965 годзе ў гонар разгрому партызанамі нямецкага гарнізона на будынку станцыі ўстаноўлена мемарыяльная дошка[5]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia