Бягонія

Бягонія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Begonia L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22327
NCBI  3681
GRIN  g:1356
IPNI  327437-2

Бягонія (Begonia) — род кветкавых раслін сямейства бягоніевых.

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам або клубнем, рэдка кусты або ліяны. Лісце звычайна простае, асіметрычнае, на чаранках. Кветкі розных памераў і афарбоўкі, звычайна яркія, аднаполыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем.

Пашырэнне

Род уключае каля 1600[1] відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах Амерыкі, Афрыкі і Азіі. Шмат відаў вырошчваюць у аранжарэях, цяпліцах, пакаёвай культуры.

Выкарыстанне

Дэкаратыўныя расліны. Адрозніваюць кустовыя, клубневыя і лісцевыя бягоніі.

Зноскі

  1. Begonia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (3 жніўня 2013). Праверана 13 снежня 2019.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya