Біяцін
Біяцін[1], таксама кафермент R, часам называюць вітамін Н[2], вітамін B7 — водарастваральны вітамін групы В. Малекула біяціну складаецца з тэтрагідраімідазольнага і тэтрагідратыяфенавага кольцаў, у тэтрагідратыяфенавым кольцы адзін з атамаў вадароду замешчаны на валерыянавую кіслату. Біяцін з’яўляецца кафактарам у метабалізме тлустых кіслот, лейцыну і ў працэсе глюканеагенезу. Фізіка-хімічныя ўласцівасціБіяцін утварае ігольчастыя крышталі з тэмпературай плаўлення 232°. У папярочным сячэнні крышталь мае форму ромбу, вострыя куты якога роўныя 55°. Даўжыня восяў: а—5,25 Ǻ, b—10,35 Ǻ, з— 21,00 Ǻ. Шчыльнасць крышталяў 1,41. Малекулярная вага біяціну на аснове хімічнай формулы роўная 244.3106 г/моль. На аснове рэнтгенаскапічнага аналізу 245±6. Біяцін добра раствараецца ў вадзе і спірце, цяжка раствараецца ў эфіры, вуглевадародах парафінавага шэрагу і некалькі лепш у цыклагексане, бензоле, галагеніраваных вуглевадародах, спіртах і кетонах (ацэтон). Біяцін устойлівы да ўздзеяння ўльтрафіялетавых і рэнтгенавых прамянёў. Ён разбураецца пад уплывам перакісу вадароду, салянай кіслаты, з’едлівых шчолачаў, фармальдэгіду і сярністага газу. Ён не змяняецца пад уздзеяннем малекулярнага кіслароду, сернай кіслаты, гідраксіламіну. Ва ўльтрафіялетавых праменях для біяціну не выяўлена спецыфічнага паглынання.[3] Біяхімічная роляУваходзіць у склад ферментаў, якія рэгулююць бялковы і тлушчавы баланс, мае высокую актыўнасць. Удзельнічае ў сінтэзе глюкакіназы — ферменту, які рэгулюе абмен вугляводаў. З’яўляецца каферментам розных ферментаў, у тым ліку і транскарбаксілаз. Удзельнічае ў сінтэзе пурынавых нуклеатыдаў. З’яўляецца крыніцай серы, якая прымае ўдзел у сінтэзе калагена. З удзелам біяціну працякаюць рэакцыі актывавання і пераносу СА2[4]. Рэкамендаваная сутачная норма спажыванняРасійскімі рэкамендацыямі ўстаноўлена фізіялагічная патрэба ў біяціне для дарослых — 50 мкг/суткі. Для дзяцей — ад 10 да 50 мкг/суткі ў залежнасці ад узросту. Верхні дапушчальны ўзровень спажывання не ўстаноўлены.[5] Адэкватнае спажыванне біяціну для розных узростаў
ГіпавітамінозыПрычыны
ПраявыПры недахопе біяціну назіраюцца:
Змяшчэнне ў харчовых прадуктахУ малых колькасцях біяцін змяшчаецца ва ўсіх прадуктах, але больш за ўсё гэты вітамін змяшчаецца ў печані, нырках, дражджах, бабовых (соя, арахіс), квяцістай капусце, арэхах.[8] У меншай ступені — у таматах, шпінаце, яйках (не сырых), грыбах. З ежай паступае дастатковая для арганізму колькасць біяціну[9]. Здаровая мікрафлора кішэчніка сінтэзуе значныя колькасці біяціну.[10][11] Размеркаванне ў арганізмеБіяцін у жывым арганізме канцэнтруецца ў печані, нырках. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia