Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў
Вадзім Дзмітрыевіч Іпатаў (нар. 30 кастрычніка 1964, Каламыя, Івана-Франкоўская вобласць) — беларускі юрыст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін. БіяграфіяНарадзіўся 30 кастрычніка 1964 года ў Каламыі Івана-Франкоўскай вобласці (Украіна)[1]. Скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча СПА па спецыяльнасці «Ваенна-палітычная»; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства»; прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнароднае права»[1]. Праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь на розных пасадах[1]. Працаваў саветнікам-кансультантам, галоўным саветнікам, намеснікам і першым намеснікам начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь[1]. З’яўляўся намеснікам Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Старавіленскай акругі № 105. Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў, член Савета Палаты прадстаўнікоў[1]. Міжнародныя санкцыіІпатаў неаднаразова трапляў пад санкцыі як член беларускага Цэнтрвыбаркаму. У 2011 годзе ён быў уключаны ў чорны спіс Еўрасаюза па абвінавачванні ў парушэннях на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года[2][3]. Санкцыі супраць Іпатава былі працягнутыя з аналагічных прычын пасля парламенцкіх выбараў 2012 года[4], але ў 2016 годзе ЕС зняў абмежаванні з яго і большасці фігурантаў санкцыйнага спісу ў выніку «адлігі» ў еўрапейска-беларускіх адносінах[5]. З-за парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Іпатаў у канцы жніўня 2020 года трапіў пад санкцыі балтыйскіх краін[6], а ў верасні быў другі раз уключаны ў чорны спіс Еўрапейскага саюза[7]; 20 лістапада да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[8]. Па аналагічных прычынах ён трапіў у санкцыйныя спісы Канады[9], Вялікабрытаніі[10], Швейцарыі[11][12], а таксама ў Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[13]. УзнагародыЗаслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь[1]. Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I і II ступені, «За працоўныя заслугі». Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Сям’яЖанаты, мае дзвюх дачок. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia