Вадовічы
Вадо́вічы[1] (трансліт.: Vadovičy, руск.: Водовичи) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юравіцкага сельсавета. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Бярозаўскага сельсавета[2]. ГісторыяПаселішча ці не ўпершыню згаданае ў апісанні Мазырскага замка 1552 года[3]. У ім засведчана, што «села Олексичи (Алексічы) а Оводовичи» належалі да Загальскай нядзелі Мазырскай воласці, выконвалі плацёжныя павіннасці ды па чарзе з іншымі нядзелямі розныя работы на карысць замку. Жыхарамі гэтых сёл былі Тацко Батурыч, Іван Гапонавіч, Несын Зеляновіч, Іван Рэвяка, Карп Дзмітрыевіч, Сянько Хількевіч, Сірош, брат яго, Яско, брат яго, Хрол Прыхожы, Іван Ліцвін, Грын Курыловіч, Мішко Багданавіч, Антон Мацоўчыч, Лукаш Прыхожы, Юрко Цімонавіч, Кандрат Хамяновіч, Ігнат, брат яго, Сянько, брат яго.
. З сярэдзіны 1560-х гадоў Вадовічы — у складзе Мазырскага павета Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, пасля падпісання акта Люблінскай уніі ўлетку 1569 года — Менскага ваяводства ВКЛ. 10 (20 ліпеня) 1568 года «…тые села Оводовичи и Олекшичи, в которых ест служоб[A] деветнадцат и пол…» падараваныя каралём Жыгімонтам Аўгустам у якасці лену[B] зямянам Філону, Паўлу, Кандрату, Сямёну, Іосіфу, Філіпу Круневічам, замест страчаных на карысць пана Філона Кміты маёнткаў у ваколіцах Чарнобыля[4]. Пазней прывілеем караля Стэфана Баторыя ад 25 лютага 1585 года дзве часткі Вадовічаў і Алексічаў, што засталіся ад памерлых без нашчадкаў «мужсъкого рожаю»[C] Кандрата і Іосіфа Круневічаў, аддадзеныя пану Давыду Есману[5]. ЗаўвагіЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia