Еўрапейскае камандаванне ЗША
Еўрапейскае камандаванне ЗША — аб’яднанае баявое камандаванне Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе, заснаванае ў жніўні 1952 года ў Франкфурце-на-Майне (Германія). На 2025 год адказвала за ваенную дапамогу саюзнікам па Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора (Бельгія) і сумесныя вучэнні з імі[3]. Цывільны штаб размяшчаўся ў нямецкім Штутгарце (зямля Бадэн-Вюртэмберг) па вуліцы Курмахера, дом 2304. Ваенны штаб знаходзіўся ў казармах Патча на захадзе Штутгарту[4]. Кіраўніцтва Еўракаму ўтваралі: камандзір і яго намеснік, начальнік штабу, старэйшы закліканы правадыр і дарадца ў замежнай палітыцы[5]. ВойскіНа 2025 год у склад Еўрапейскага камандавання ЗША ўваходзілі:
![]()
![]()
Гісторыя![]() 19 мая 1952 года вярхоўны саюзны камандзір у Еўропе (ВСКЭ) Дуайт Эйзенхаўэр паведаміў Камітэту начальнікаў штабоў ЗША (КНШ) пра намер стварыць асобны штаб для сумесных ваенных спраў ЗША ў Еўропе. 23 мая КНШ ЗША ўхваліў прапанову Эйзенхаўэра, які даручыў свайму намесніку Томасу Хэндзі стварыць аб’яднанае камандаванне. 30 мая 1952 года ВСКЭ стаў Мэцью Рыджуэй. 1 жніўня 1952 года Рыджуэй падпісаў Загад № 1, якім заснаваў Еўрапейскае камандаванне ЗША (Еўракам ЗША). Загадам № 2 у той самы дзень ён аб’яднаў пад кіраўніцтвам Еўракаму 3 еўрапейскія камандаванні — Ваенна-паветраныя сілы ЗША ў Еўропе, Еўрапейскае камандаванне Арміі ЗША, якое перайменавалі ў Армію ЗША ў Еўропе, і Ваенна-марскія сілы ЗША ва Усходняй Атлантыцы і Міжземнамор’і. У 1952 годзе Рыджуэй зрабіў свайго намесніка Хэндзі кіраўніком штабу Еўракаму, які першыя 2 гады размяшчаўся ў Франкфурце-на-Майне (Заходняя Германія). У 1954 годзе штаб перамясцілі ў Сен-Жэрмен-ан-Ле (дэпартамент Івелін, Францыя) на захад ад Парыжу, дзе знаходзіўся Вярхоўны штаб саюзных дзяржаў у Еўропе[23]. У 1958 годзе войскі Еўракаму прыцягвалі для вырашэння Ліванскага крызіса. У 1966 годзе французскі прэзідэнт Шарль дэ Голь запатрабаваў вываду войскаў ЗША з Францыі разам са штаб-кватэрай Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора. Таму 15 сакавіку 1967 года Еўрапейскае камандаванне ЗША размясцілі ў нямецкім Штутгарце, дзе раней знаходзіўся штаб 7-й арміі ЗША. У 1967 годзе пачалі шэраг штогадовых вучэнняў «Вяртанне сіл у Германію». У 1976 годзе Савецкі Саюз разгарнуў у дзяржавах-удзельніцах Арганізацыі Варшаўскага дагавора (Польшча) балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці РСД-10 «Піянер». У адказ у 1983 годзе Еўрапейскае камандаванне ЗША разгарнула балістычныя ракеты сярэдняй далёкасці «Першынг 2» і крылатыя ракеты наземнага размяшчэння. Колькасць войскаў Еўракаму павялічылі да больш як 350 000 чалавек[23]. ![]() Згодна з законам Голдўотэра-Нікалса 1986 года «Аб рэарганізацыі Міністэрства абароны» старшыня Камітэта начальнікаў штабоў Колін Паўэл увёў кіраванне баявымі камандзірамі без узгаднення з начальнікамі відаў войскаў. Таксама паводле гэтага закону, стварылі Камандаванне спецыяльнымі аперацыямі ЗША (штат Фларыда), якое ўключыла адпаведнае камандаванне ў Еўропе (Штутгарт). У 1987 годзе заключылі амерыкана-савецкую Дамову аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці. У выніку спынілі разгортванне балістычных ракетаў РСД-10 і «Першынг 2», а таксама крылатыя ракеты наземнага размяшчэння. У 1989 годзе адбылося падзенне Берлінскай сцяну, што абазначыла канец Халоднай вайны. У 1991 годзе распаліся Арганізацыя Варшаўскага дагавора і Савецкі Саюз. Таму ў 1991 годзе Еўракам зняў свой паветрана-дэсантны камандны пункт з баявой гатоўнасці і перадаў частку сіл Цэнтральнаму камандаванню ЗША для аперацыі «Бура ў пустыні» па-за Еўропай[23]. У 1990-я гады Еўракам супрацоўнічаў з развіццёвымі краінамі праз такія праграмы, як Праграма сумесных кантрактных дружынаў, праграма АПАД «Партнёрства дзеля міру» і Праграма дзяржаўнага супольніцтва Бюро Нацыянальнай гвардыі ЗША. Праводзілі міратворчыя дзеянні ў на Балканах, у тым ліку ў Босніі і Герцагавіне, Македоніі і сербскім краі Косава і Мятохія. Тым часам, колькасць войскаў Еўракаму скарацілі да менш як 120 000 чалавек. Пасля тэрарыстычных актаў 11 верасня 2001 года Еўрапейскае камандаванне ЗША вылучыла асноўныя сілы для Афганскай і Іракскай войнаў, у тым ліку для ратацыі. Падрывы цягнікоў у Мадрыдзе 2004 года і падрывы ў Лондане 2005 года запатрабавалі адказу ў Афрыцы. У 2007 годзе Еўракам пачаў аперацыю «Няскораная свабода Транссахары» ў Заходняй Афрыцы. 1 кастрычніка 2008 года са складу Еўракаму вылучылі Афрыканскае камандаванне ЗША са штабам таксама ў Штутгарце, якому перадалі мерапрыемствы ў Афрыцы. Гэта дазволіла Еўракаму засяродзіць намаганні на Каўказе[23]. У 2018 годзе Еўрапейскае камандаванне ЗША налічвала 74 000 ваенных, з іх 34 000 прыпадала на Армію, 27 000 на Ваенна-паветраныя сілы, 10 000 на Ваенна-марскі флот і 3000 на марскіх пехацінцаў. Яшчэ 20 000 грамадзянскіх супрацоўнікаў абслугоўвалі патрэбы Еўракаму. За 2015—2019 гады забеспячэнне Еўракаму праз Еўрапейскае пачынанне стрымлівання пачылічылі 6-кратна да 6,5 млрд долараў[24]. Камандзіры![]()
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia