Вайна за незалежнасць ТэхасаВайна за незалежнасць Тэхаса, таксама вядомая як Тэхаская рэвалюцыя, — вайна паміж Мексікай і Тэхасам, якая цягнулася з кастрычніка 1835 па красавік 1836 г. і скончылася аддзяленнем Тэхаса ад Мексікі і пераўтварэннем яго ў незалежную дзяржаву. Перадумовы канфліктаУ 1820-х гг. Мексіка заахвочвала перасяленне белых імігрантаў з тэрыторыі ЗША ў Тэхас. З цягам часу англамоўнае насельніцтва стала большасцю на тэрыторыі Тэхаса. Сярод іх былі плантатары, якія займаліся баваўнаводствам з ужываннем рабскай працы. У 1829 г. была прынята новая канстытуцыя Мексікі, якая забараняла рабства. Таксама былі прыняты абмежаванні для далейшай іміграцыі з ЗША, што выклікала незадаволенасць англамоўных тэхасцаў. Хроніка канфлікта1835 г.2 кастрычніка 1835 г. адбыўся першы буйны бой паміж атрадам 150 тэхаскіх апалчэнцаў на чале з Джонам Генры Мурам і 100 мексіканскімі кавалерыстамі. 9 кастрычніка паўстанцы авалодалі невялікім горадам Галіад. 12 кастрычніка таго ж года 600 тэхасцаў узялі ў аблогу гарнізон горада Сан-Антоніа-дэ-Бехар. 28 кастрычніка 1835 г. у бітве пры Кансепсьёне атрад з 90 тэхасцаў на чале з Стывенам Осцінам паспяхова адбіў атакі кавалерыі і пяхоты мексіканскага палкоўніка Дамінга Ўгартэчэа і згубіў толькі аднаго апалчэнца супраць значнай колькасці атакуючых (ад 14 да 76 забітых мексіканцаў). 10 снежня была абвешчана незалежнасць Тэхаса, а 11 снежня гарнізон Сан-Антоніа-дэ-Бехар склаў зброю (якая, у тым ліку артылерыя, дасталася тэхасцам). 1836 г.23 лютага 1836 г. шасцітысячная армія на чале з самім генералам Санта-Анай узяла ў аблогу крэпасць Алама ў Сан-Антоніа. 6 сакавіка былі знішчаны ўсе абаронцы ўмацавання, акрамя 16 чалавек — жанчын, дзяцей, аднаго мексіканца, які аб’явіў сябе ваеннапалонным сепаратыстаў, і аднаго раба. Тым часам мексіканскі генерал дэ Ўрэа знішчыў яшчэ некалькі атрадаў тэхаскіх апалчэнцаў. 27 лютага яго людзі забілі 20 і паланілі 32 апалчэнцы з атрада Джонсана (сам Джонсан патрапіў у палон, але збег з яго). 2 сакавіка быў разбіты атрад Морыса і Гранта, а самі яны забіты. 19-20 сакавіка «федэралы» дэ Ўрэа нанеслі паражэнне буйному злучэнню палкоўніка Джэймса Феніна. Нягледзячы на невялікія страты (9 забітых і 60 параненых тэхасцаў), злучэнне склала зброю, і яго ўдзельнікі былі адпраўлены ў Галіад, дзе 27 сакавіка ўсіх 400 арыштаваных удзельнікаў тэхаскага апалчэння, у тым ліку і Феніна, пакаралі смерцю па загаду Санта-Аны. 2 сакавіка 1836 г. на сходзе амерыканскіх перасяленцаў была падпісана дэкларацыя незалежнасці Тэхаса ад Мексікі. Пачалася арганізацыя рэгулярнай арміі Тэхаса, якую ўзначаліў Самуэль Х’юстан. 21 красавіка 1836 г. адбыўся 18-мінутны бой, які вырашыў будучыню Тэхаса. Людзі Х’юстана раптоўна напалі на армію Санта-Аны ля Сан-Хасінта, забілі 630 федэралаў, у тым ліку і генерала Кастрыльёна, які спрабаваў узначаліць абарону, 208 паранілі і 730 узялі ў палон, у тым ліку самога прэзідэнта краіны Санта-Ану. Пры гэтым армія Х’юстана згубіла 9 забітымі і 26 параненымі. Узяты ў палон Санта-Ана пагадзіўся на мірнае пагадненне, якое ўключала, сярод іншага, прызнанне незалежнасці Тэхаса, абмен ваеннапалоннымі і адыход федэральнай мексіканскай арміі на поўдзень ад Рыа-Грандэ. Другая частка мексіканскай арміі на чале з генералам Філісолай, якая не ўдзельнічала ў бітве пад Сан-Хасінта, пакінула тэрыторыю Тэхаса, нягледзячы на тое, што генерал дэ Ўрэа, які раней паспяхова ваяваў з тэхасцамі, упэўніваў Філісолу працягваць барацьбу. 14 мая 1836 г. Санта-Ана падпісаў мірнае пагадненне з тэхасцамі ў горадзе Веласка. Паводле яго ўмоў, прызнавалася незалежнасць Тэхаса, а мексіканскія войскі адыходзілі за Рыа-Грандэ. Але ўрад Мексікі адмовіўся ратыфікаваць Веласкскае мірнае пагадненне і прызнаць незалежнасць Тэхаса. Наступствы вайныВынікам вайны 1835-36 гг. стала стварэнне незалежнай Рэспублікі Тэхас, якая праз дзясяцігоддзе існавання ў якасці незалежнай дзяржавы ўвайшла у склад ЗША ў пачатку 1846 г. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia