Ваколіца (тып паселішча)Вако́ліца (ако́ліца) — тып сельскага паселішча, абнесенага агароджаю і размешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У ваколіцах звычайна сялілася шляхта (называлася ваколічная шляхта), чым падкрэслівалася саслоўнае адрозненне. Ваколіцы ўзніклі разам з засценкамі ў выніку валочнай рэформы другой паловы XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім. Пасля правядзення парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду[1]. У Беларусі аколіцы захоўваліся да першай чвэрці XX стагоддзя. У 1923 годзе ў Беларускай ССР існавала 83 аколіцы, у 1938 годзе яны былі аднесены да разраду вёсак[2]. Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» пазначаў наваколле, акругу або агароджу вакол вёскі. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia