ПрадмесцеПрадме́сце (ад польск.: przedmiescie ад miasto — «горад») — частка забудовы сярэдневяковага горада, якая знаходзілася па-за яго абарончымі мурамі. У функцыянальным і сацыяльным сэнсе блізкае да пасада. Звычайна ўзнікала пры плошчах перад уязнымі брамамі і развівалася ўздоўж дарог, якія вялі ў горад. Прадмесці мела жылыя і прамысловыя функцыі, часам — абслугоўвання і адпачынку. Для прадмесця характэрна меншая, чым у цэнтральных раёнах горада, шчыльнасць забудовы, сціпласць і прастата архітэктурных вырашэнняў, наяўнасць садоў і агародаў. Падчас нападу ворага прадмесце, звычайна, цалкам знішчалася. Нярэдка яно падпальвалася або знішчалася іншымі спосабамі самімі абаронцамі горада — каб не даць праціўніку скрытна падабрацца да сцен і выкарыстоўваць будаўнічы матэрыял для пабудовы аблогавых машын. Насельніцтва прадмесця пры нападзе ворага хавалася за гарадскія сцены. У залежнасці ад значнасці горада прадмесце магло ўзводзіць уласныя абарончыя збудаванні, якія з часам станавіліся часткай агульнагарадской фартыфікацыйнай сістэмы. Падобным чынам узнікалі новыя прадмесці ў Парыжы, Маскве, Ноўгарадзе, Віцебску, Магілёве і інш. Пазней, з стратай гарадскімі сценамі значнасці, прадмесцямі сталі называцца як ускраінныя раёны горада, так і тыя, якія знаходзяцца за гарадской мяжой, бліжэйшыя да горада, паселішча. На БеларусіНа Беларусі вядомы з даўніх часоў. Аснову іх забудовы складалі невялікія драўляныя жылыя дамы з гаспадарчымі пабудовамі. У беларускіх гарадах з XVI ст. прадмесці мелі Мінск (Траецкае прадмесце, Ракаўскае прадмесце, Ляхаўка, Старажоўка, Грушаўка, Камарова), Гродна (Каложа), Магілёў (Пелагееўка), Віцебск (Задунаўе), Полацк (Запалоцце), Пінск (Каралін), Гомель (хутар Сеўрукі). У XVII—XVIII стст. прадмесці з'явіліся і ў мястэчках, напрыклад, у Волме. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia