Валдас Ракуціс
Валдас Ракуціс (літ.: Valdas Rakutis; нар. 1969, Коўна) — літоўскі ваенны гісторык, палітычны і грамадскі дзеяч. Дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі (з 2020), доктар гуманітарных навук, прафесар (з 2012). БіяграфіяУ 1976–1987 гадах вучыўся ў каўнаскай гарадской сярэдняй школе № 28, пазней — у сярэдняй школе № 40. У 1989 годзе ўступіў у Саюз скаўтаў Літвы. З 1990 года вывучаў гісторыю на гуманітарным факультэце Універсітэта Вітаўта Вялікага, працаваў у Літоўскім тэхнічным музеі, а з 1994 па 2003 (з перапынкамі) працаваў у Ваенным музеі Вітаўта Вялікага. У 1994 годзе прысуджана ступень бакалаўра, у 1996 — ступень магістра. У 2000 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Войска ВКЛ у перыяд чатырохгадовага сейма». У 1993–1994 гадах член камісіі па аб’яднанні скаўтаў, у 1994–1995 гадах займаў пасаду старшыні Саюза скаўтаў Літвы, у 1995–1996 – галоўны скаўт Асацыяцыі скаўтынгу Літвы. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня (з 2000) Літоўскага ваенна-гістарычнага таварыства. Адначасна ўступіў у таварыства «Піліс». З 1996 па 2017 працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам (з 2007), галоўным навуковым супрацоўнікам (2012—2017) Ваеннай акадэміі Літвы. У 2000–2003 гадах быў старшынёй Літоўскага ваенна-гістарычнага таварыства. У 2002–2009 гадах працаваў дырэктарам Цэнтра ваеннай гісторыі Літвы. У 2008–2018 гадах быў старшынёй праўлення асацыяцыі «Каўнаская крэпасць». У 2009–2014 гадах – прарэктар па навуцы і даследаваннях акадэміі, старшыня Сената Ваеннай акадэміі. Заснавальнік і член Клуба падарожнікаў Ваеннай акадэміі Літвы (з 2011). З 2012 года – Старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ваеннай гісторыі Інстытута ваенных навук. У 2014 годзе стаў адным з заснавальнікаў Фонду падтрымкі скаўтаў. У 2015–2020 гадах займаў пасаду саветніка начальніка штаба літоўскай арміі. У 2016–2020 гадах быў дырэктарам грамадскай установы «Парк Каўнаскай крэпасці». У 2017–2020 быў прафесарам Клайпедскага ўніверсітэта. Член Савета Федэрацыі еўрапейскіх крэпасцяў і ўмацаваных раёнаў (з 2018), адзін з заснавальнікаў Фонду Ёнаса Караліса Хадкявічуса (2019). У 2020 годзе абраны дэпутатам парламента. Навуковая дзейнасцьАсноўныя накірункі даследаванняў: Гісторыя войска Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII стагоддзі, гісторыя ваеннага мастацтва, гісторыя ваеннай архітэктуры. Працы
Узнагароды
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia