Валерый Ільіч Кожар
Валерый Ільіч Кожар (1937, г. Ветка, Гомельская вобласць — 31 ліпеня 2020, Мінск) — беларускі архітэктар. БіяграфіяНарадзіўся ў 1937 годзе ў Ветцы Гомельскай вобласці. Трэцяе, малодшае дзіця ў сям’і Героя Савецкага Саюза Ільі Паўлавіча Кожара і яго жонкі Еўдакіі Іванаўны. Меў брата Ігара. У 1940 годзе сям’я перабралася ў Гомель. Улетку 1941 года сям’я знаходзілася на ведамаснай дачы на ўзлеску бярозавага гаю разам з іншымі сем’ямі абкамаўскіх працаўнікоў. У першыя дні вайны дом у Гомелі быў разбураны ад прамога траплення бомбы. У вагоне-цяплушцы сям’я была эвакуіравана ў горад Сенгілей, куды дабраліся толькі напачатку зімы. Ёй выдалі кабінет з печкай-буржуйкай у старым халодным адміністрацыйным будынку. Праз пару тыдняў мясцовы выканкам вызначыў новае месца пастаяннага пражывання — гарадскі пасёлак Нікольск. Узімку 1943 года, пасля вызвалення Гомеля, за сям’ёй прыехаў бацька. Для вяртання гомельскіх бежанцаў даслалі пульманаўскі вагон[1].
Бежанцаў часова рассялілі ў сяле Кустарным пад Гомелем, дзе яны заставаліся да канца лета 1944 года. Бацька па вечарах прыязджаў на вайсковым газіку, а рана раніцай вяртаўся ў Гомель[1].
Увосень 1945 года сям’я пераехала ў кватэру новага абкамаўскага дома на вуліцы Пушкіна. Валерый пачаў хадзіць у першы клас новай школы, але вучобу прыйшлося перапыніць, бо бацьку перавялі на працу ў Мінск. У сталіцу сям’ю пасялілі ў пяціпавярховым, яшчэ недабудаваным доме па Гарбарнай вуліцы, які ўзводзілі для сем’яў працаўнікоў ЦК КПБ палонныя немцы. Увосень 1946 года Валерыя запісалі ў першы клас школы, якая знаходзілася каля старых жыдоўскіх могілак, дзе цяпер размяшчаецца стадыён «Дынама»[1]. Скончыў архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута[1]. Старэйшы выкладчык кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў», намеснік дэкана па выхаваўчай працы архітэктурнага факультэта архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Чытаў лекцыйны курс «Увядзенне ў спецыяльнасць», вёў практычныя заняткі па «Архітэктурным праектаванні», кіраваў дыпломным праектаваннем[2]. Член Беларускага саюза архітэктараў[2]. Пражываў у Мінску. Памёр 31 ліпеня 2020. Крэміраваны 3 жніўня ў Мінскім крэматорыі[3]. ДзейнасцьАўтар шэрагу аб’ектаў, пабудаваных у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, у тым ліку жылых дамоў, аб’ектаў сацкультбыту, ландшафтнай архітэктуры. Адным з першых укараніў у практыку будаўніцтва ў Мінску вентыляваныя фасады (адміністрацыйны корпус завода «Аліварыя»)[2]. Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — архітэктура жылля, жыллё для сацыяльных праграм, выкарыстанне найноўшых тэхналогій у жылых дамах для аграгарадкоў[2]. Сям’яЖанаты, меў сына і дачку. Трымаў ньюфаўндленда па мянушцы Лентбергер[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia