Валерый Антонавіч Урублеўскі
Валерый Урублеўскі (27 снежня 1836, Жалудок, Лідскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 5 жніўня 1908, Уарвіль, Эр і Луар, Цэнтр — Даліна Луары, Францыя) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 г. у Беларусі, дзеяч польскага і міжнароднага рэвалюцыйнага руху[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў мястэчку Жалудок непадалёк ад Шчучына на Лідчыне. Скончыў Віленскі дваранскі і Пецярбургскі лясны інстытуты[1] (На будынку ўніверсітэта ўсталявана мемарыяльная дошка)[2]. Падчас вучобы ўдзельнічаў у студэнцкім руху, быў членам нелегальнага рэвалюцыйнага гуртка, якім кіравалі польскія рэвалюцыянеры-дэмакраты Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі. Праз гэта завязаў знаёмства са многімі рэвалюцыянерамі, пасябраваў з К. Каліноўскім. З 1857 г. працаваў памочнікам загадчыка, а пасля загадчыкам лясной школы ў Саколцы на Гарадзеншчыне[1]. Актыўна дапамагаў Каліноўскаму ў яго падпольнай працы, у тым ліку ў выданні і распаўсюджванні «Мужыцкай праўды»[1]. Падчас паўстання кіраваў ваеннымі дзеяннямі інсургентаў. Быў начальнікам штаба паўстанцаў, пазней — камандуючы сіламі Гародзенскага, Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. Ён быў прыхільнікам левага крыла «чырвоных»[1] найбольш актыўных змагароў, якія прытрымліваліся рэвалюцыйных поглядаў, — апоры на сялянскія масы, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, роўных правоў усіх народаў краю. Падчас бою з казакамі 7 жніўня 1864 г. Урублеўскі быў пасечаны шаблямі. Трохі падлекаваўшыся, ён эмігрыраваў у Францыю[1]. У Парыжы кіраваў дэмакратычнымі арганізацыямі беларуска-польскіх эмігрантаў. Калі 18 сакавіка 1871 года ў Францыі адбылася рэвалюцыя і быў створаны першы ў гісторыі чалавецтва працоўны ўрад Парыжскай Камуны, Урублеўскі, як і многія іншыя яго суайчыннікі, актыўна падтрымаў рэвалюцыйныя памкненні парыжан. У гэтым выступе ён бачыў «сацыяльную рэвалюцыю, якая пры поспеху можа перавярнуць увесь парадак, што існуе цяпер у Еўропе…». У званні палкоўніка (атрымаў напярэдадні паўстання) Урублеўскі прапанаваў камунарам свае паслугі і план ваенных дзеянняў. Неўзабаве яму было прысвоена званне генерала і ён узначаліў адну з трох рэвалюцыйных армій, якая абараняла паўднёвую частку Парыжа. У баях Урублеўскі паказаў сябе ўмелым, разважлівым і прадбачлівым палкаводцам і змагаўся на чале арміі да апошняга дня існавання Парыжскай камуны. Версальцы завочна прысудзілі яго да смяротнага пакарання. З фальшывым пашпартам Урублеўскі пераехаў у Вялікабрытанію, дзе блізка пазнаёміўся з Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам[1]. У гэты ж час здароўе яго ў выніку шматлікіх раненняў моцна пахіснулася, яму з цяжкасцю ўдалося пазбегнуць ампутацыі рукі. ![]() Падлекаваўшыся ў бальніцы Лонданскага ўніверсітэта, Урублеўскі ўступіў у I Інтэрнацыянал[1]. У кастрычніку 1871 г. яго абралі членам Генеральнага савета I Інтэрнацыяналу, сакратаром-карэспандэнтам для Польшчы. Ідэі Інтэрнацыяналу Урублеўскі прапаведаваў у эмігранцкай арганізацыі «Люд польскі», створанай у Лондане па яго ініцыятыве. У 1871—1872 гадах Урублеўскі быў старшынёй судовай («трацейскай») камісіі, якая разбірала канфлікты паміж членамі I Інтэрнацыянала. Падтрымліваў Маркса і Энгельса супраць Бакуніна[3] Пасля распаду I Інтэрнацыяналу і арганізацыі «Люд польскі» (1876) Урублеўскі перабраўся ў Жэневу. У 1878 годзе ён нелегальна прыязджаў у Расію (Адэса, Пецярбург), сустракаўся з народнікамі-землявольцамі[1]. Калі французскі ўрад аб’явіў амністыю ўдзельнікам Парыжскай камуны, у 1885 г. Урублеўскі пераехаў у Францыю і пасяліўся ў горадзе Ніцы[1]. У 1901 г. французскі ўрад прызначыў яму пенсію. Апошнія гады жыцця ён правёў ва Уарвілі (каля Парыжа) у доме былога камунара і земляка Г. Геншынскага . Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз, каля сцены Камунараў[1]. На надмагіллі надпіс: «Гераічнаму сыну Польшчы — народ Парыжа»[4] ПамяцьУ Гродне і Катавіцах імем Урублеўскага названы вуліцы. Ацэнка дзейнасці Урублеўскага дадзена ў словах У. І. Леніна: «…Памяць Дамброўскага і Урублеўскага непарыўна звязана з найвялікшым рухам пралетарыяту ў XIX стагоддзі…»[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia