Валерый Барысавіч Евароўскі
Валерый Барысавіч Евароўскі (нар. 12 снежня 1962) — беларускі філосаф. Спецыяліст па інтэлектуальнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і філасофскай спадчыне Беларусі. Кандыдат філасофскіх навук (2009), дацэнт (2009)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 12 снежня 1962 года[1]. Скончыў у 1985 годзе філасофскі факультэт БДУ, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Філасофскія ідэі Кіеўскай Русі. Тэндэнцыі фарміравання»[1]. З 2004 года працаваў у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі: загадчык аддзела беларускай філасофскай, грамадска-палітычнай думкі; кіраўнік Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў; загадчык аддзела гісторыі філасофіі. Адначасова з 2004 года дацэнт факультэта філасофіі і грамадскіх навук БДУ[1]. У 1999 годзе атрымаў грант на даследаванні ў Архівах Адкрытага грамадства (Будапешт, Венгрыя). Стажыраваўся ў Інстытуце Кенана Цэнтра Вудра Вільсана (2000, Вашынгтон, ЗША), Акадэміі навук Літвы (2011, Вільнюс), Інстытуце Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (2016, па праграме Фулбрайта, Вашынгтон, ЗША)[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: метадалогія гісторыі і філасофіі, інтэлігенцыя як сацыякультурны феномен, сацыялогія гісторыі, працэс інтэлектуальнага развіцця Беларусі, гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, філасофія ў нацыянальнай культуры[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia