Валерый Паўлавіч Чайка
Валерый Паўлавіч Ча́йка (2 снежня 1950, Таганрог, Растоўская вобласць — ліпень 2024) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога і афармленчага мастацтва. БіяграфіяСкончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе, вучыўся ў Г. Вашчанкі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1984 года. Жыў у Мінску. ТворчасцьПрацаваў у манументальна-дэкаратыўным і афармленчым мастацтве, у мастацкім праектаванні. Сярод твораў: мастацкае афармленне інтэр’ераў і экстэр’ераў БДУ, экстэр’ера абласнога радзільнага дома (абодва 1978), праект інтэр’ера і вітражы станцыі метро «Інстытут культуры» (1984), праект інтэр’ера і люстры ў аэрапорце «Мінск-2» (1988—1989), размалёўка ў рэстаране «Беларусь» (1995), размалёўка і вітражы ў рэстаране «Гасціны двор» (1996), аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі для Палаца Рэспублікі (2000) — усе ў Мінску. Адзін з аўтараў вітражоў з размалёўкай і аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі для храма Св. Духа ў Беластоку (Польшча, 2001, з С. Рабашчуком і Б. Скрамблевічам). Творы вылучаюцца высокай мастацкай культурай, шматпланавасцю зместу, гарманічным уключэннем у архітэктурнае асяроддзе. Прэміі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia