Валерый Юр’евіч Каршакевіч
Валерый Каршакевіч (нар. 15 лютага 1988, Краснадар) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у казахстанскім клубе «Елімай» з Семея. Клубная кар’ераНарадзіўся ў Краснадары на радзіме маціа ва ўзросце 4-5 гадоў рамаз з бацькамі пераехаў у Мар’іну Горку, дзе і пачаў займацца футболам[3]. Некаторы час займаўся ў школе мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў ў «Маладзечне», потым гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра» і наваполацкага «Нафтана». З 2009 года быў іграком жодзінскага «Тарпеда», з 2010 года трывала трапляў у асноўны склад. У жніўні 2013 года пакінуў Жодзіна і стаў іграком брэсцкага «Дынама»[4]. У Брэсце адразу замацаваўся ў аснове, гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяняў траўміраванага капітана каманды Яўгена Клапоцкага. У студзені 2014 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Міхаілам Гарбачовым і Арцёмам Бобухам. У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну» па заканчэнні кантракта[6]. Неўзабаве далучыўся да стану мікашэвіцкага «Граніта» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку быў асноўным цэнтральным абаронцам мікашэвічцаў, але з лета стаў пераважна выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пасля прагляду зноў стаў іграком «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У сезоне 2016 быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў жодзінцаў. У студзені 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9] і далучыўся да «Слуцка». Пазней часова пакінуў стан случан, каб прайсці прагляд у «Іртышы»[10], аднак у выніку вярнуўся і ў лютым падпісаў кантракт са «Слуцкам»[11]. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы случан, у сезоне 2017 без замен адгуляў ва ўсіх 30 матчах каманды ў чэмпіянаце Беларусі. У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[12], і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[13]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2018 года пакінуў гомельскую каманду і неўзабаве папоўніў склад «Смалявічаў»[14], дзе таксама стаў іграком асновы. У лютым 2019 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[15]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан. У жніўні 2019 года пасля прагляду перайшоў у расійскі клуб «Мардовія»[16], аднак да зімы не мог згуляць за яго з-за забароны на рэгістрацыю новых ігракоў. У студзені 2020 года, так і не згуляўшы за «Мардовію», падпісаў кантракт з казахстанскім «Таразам»[17]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, аднак у лютым 2021 года новы трэнер «Тараза» Вардан Мінасян перастаў разлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызыл-Жара» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клуб[18]. Замацаваўся ў аснове петрапаўлаўскага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Кызыл-Жарам»[19]. Пакінуў петрапаўлаўскую каманду ў студзені 2023 года[20]. У лютым 2023 года стаў іграком адроджанага семейскага «Елімая»[21]. Дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам па заканчэнні сезона 2023 пакінуў каманду[22] і ў пачатку 2024 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Елімая»[23]. Міжнародная кар’ераУ 2008 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Грамадзянская пазіцыяПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[24]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia