Валерый Яўгенавіч Мазынскі
Вале́рый Яўге́навіч Мазы́нскі (нар. 20 лютага 1947, в. Вялікае Стахава, Барысаўскі раён) — беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч. БіяграфіяСкончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974). З 1974 года рэжысёр[1], у 1976—1989 гадах галоўны рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску. Заснавальнік (разам з Геральдам Асвяцінскім) тэатра «Лялька» (1985). Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра «Вольная сцэна» (1993—2000). Выкладаў акцёрскае майстэрства ў БДТМІ і Беларускім універсітэце культуры. ТворчасцьАсноўныя пастаноўкі: «Званы Віцебска» (1974), «Кастусь Каліноўскі» (1978), «Сымон-музыка» (1976), «На дарозе жыцця» (1982), «Парог» (1982), «Вечар» (1983), «Радавыя» (1984), «Энергічныя людзі», «Паваліўся нехта» (1992), «Барбара Радзівіл» (1994), «Узлёт Артура У, які можна было спыніць…» (1997), «Прынц Мамабук» (1998). Творчасць В. Мазынскага вызначаецца метафарычнасцю, асацыятыўнасцю, гратэскавасцю і шматпланавасцю структуры. Рэжысёр і чытальнік беларускага агучвання твораў замежнай і айчыннай літаратуры (звыш за 30 аўдыёкніг), зняў тэлевізійны фільм «Тутэйшыя», 4 дакументальныя фільмы — «Як пошуг маланкі» (пра Расціслава Лапіцкага), «Успомніць і не забыць!» (пра Палуту Бадунову), «Глыбоцкая змова» (пра пасляваенны супраціў), «...і выберу Радзіму!» (пра Міхася Чарняўскага). Узнагароды
Сям’яМае дваіх сыноў — Васіля і Яўгена[3]. Малодшы брат Анатоль працаваў на 140-м рамонтным заводзе. У 2013 годзе ён загінуў у ходзе тэрарыстычнай атакі ў Емене[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia