Валодзькі (Мядзельскі раён)
Вало́дзькі[1] (трансліт.: Valodźki, руск.: Володьки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета. ГісторыяУ 1868 г. існавалі 2 вёскі Валодзькі Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні: 16 двароў, 190 жыхароў і 9 двароў, 93 жыхара. У 1904 г. у вёсцы 155 жыхароў. З 12.10.1940 г. вёска знаходзіцца ў складзе Свірскага сельсавета (з 25.04.1958 г. гарпассавета) Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.80.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Сталінскі шлях». З 05.03.1960 г. вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір». У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Валодзькі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2]. Насельніцтва
ІнфраструктураКрама. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia