Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)
Вало́савіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Валосавічы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Парыцкага раёна. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Акцябрскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. 26 чэрвеня 1969 года скасавана вёска Гуслішча[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 12 населеных пунктаў[2]. 29 жніўня 1974 года скасавана вёска Некрашы[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 944 чалавекі[4], з іх 96,0 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 883 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia