Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Лю́банскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Любань. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў Акцябрскім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарохавішчанскага сельсавета, у склад Палескага сельсавета Даманавіцкага раёна перададзена вёска Уюнішча[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Светлагорскага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Акцябрскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 9 населеных пунктаў[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 832 чалавекі[3], з іх 89,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 615 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia