Парэцкі сельсавет (Акцябрскі раён)
Парэ́цкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года — вёска) Парэчча. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Светлагорскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 19 населеных пунктаў[1]. 25 мая 1989 года ў склад сельсавета з Ляскавіцкага сельсавета перададзена вёска Харомцы[2]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляскавіцкага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Альбінск, Забалацце і Ляскавічы)[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 861 чалавек[4], з іх 96,2 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 702 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia