Двор Таронкавічы

Вёска
Двор Таронкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
10 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Аўтамабільны код
2
СААТА
2227804026
Двор Таронкавічы на карце Беларусі ±
Двор Таронкавічы (Беларусь)
Двор Таронкавічы
Двор Таронкавічы (Віцебская вобласць)
Двор Таронкавічы

Двор Таро́нкавічы[1] (трансліт.: Dvor Taronkavičy, руск.: Двор Торонковичи) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Лепель, за 132 км ад Віцебска. Праз вёску працякае рака Каменка. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёску Малыя Таронкавічы і далей па аўтадарозе ЛепельХалопенічы. Станам на 2018 год — 4 гаспадаркі, 10 жыхароў.

Гісторыя

У 6-м індыкце (1443 або 1458 год) кароль Казімір Ягелончык надаў Станьку Саковічу «у Лукомлі» ў Навасёлках людзей Андрэйку Сядневіча і Грыньку Ісакава, у Таранцэвічах — Хадарца, Сазоўнава брата, Малашку Навумавіча, Малашку трэцяга, Малашку Ялагу, у Грагаровічах — Міхалку Скаробду, Іеўца Кулаковіча, у Пахомавічах — Давідца Аўчынніка, да волі гаспадарскай.[2][3]

У інвентары Чашніцкай воласці 1633 года згадваюцца паселішчы Таронкавічы Малыя і Вялікія, падараваныя Станіславу Саковічу каралём Жыгімонтам. У 1663 годзе згадваецца як маёнтак Таронкавічы ў Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага[4].

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, у Сенненскім павеце. З 12 снежня 1796 года ў Беларускай, з 27 лютага 1802 года ў Магілёўскай губернях. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя маёнтак у Лукомскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе ў маёнтку было 3 двары, 22 жыхары; належаў сялянам, якія валодалі 176 дзесяцінамі зямлі.

З 1 студзеня 1919 года вёска ў складзе БССР, з 2 лютага 1919 года — у РСФСР. З 11 ліпеня 1919 года ў складзе Сенненскага павета, які быў ўключаны ў Віцебскую губерню РСФСР. У 1923 годзе Сенненскі павет быў скасаваны. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ляхавіцкім сельсавеце (з 1927 года цэнтр сельсавета знаходзіўся ў вёсцы Грыгаравічы) Лепельскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — Полацкай акругі, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі[5].

Славутасці

  • Каменныя крыжы, у сярэдзіне 2000-х выцягнуты з крушні ў лесе і пастаўлены на грабяні палявога ўзвышша.
  • Рэшткі бровара (XIX ст.).

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Документы Московского архива Министерства юстиции /Сост. М. В. Довнар-Запольский. Т.1. — М., 1897. — С. 32.
  3. Насевіч В. Л. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мн.: 1994. — № 4. — С. 161–186.
  4. НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 42, с. 124зв.
  5. Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 3 / рэдкал. : У. У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 592 с. : іл. — С. 156. — ISBN 978-985-11-1156-1.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya