Весялова (Лепельскі раён)
Весяло́ва[1] (трансліт.: Viesialova, руск.: Веселово) — вёска ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 13,5 км на паўднёвы ўсход ад Лепеля, за 132 км ад Віцебска. Транспартная сувязь ажыццяўляецца па мясцовай дарозе праз Новыя Валосавічы і далей па аўтамабільнай дарозе Н2800 Лепель—Халопенічы. Праз вёску працякае рака Букавіца. Дарожная інфраструктура вёскі складаецца з двух вуліц і аднаго завулка. ГісторыяУзнікла ў 1920-я гады праз калектывізацыю хутароў польскіх перасяленцаў, якія на пачатку XX ст. купілі навакольныя землі ў пана Рамуальда Зацвіліхоўскага[2]. ![]()
Назву атрымала ад калгаса імя Весялоўскага, названага ў гонар польскага рэвалюцыянера Браніслава Весялоўскага[3]. У 1922 годзе адкрыта польская школа[4]. У 1927—1937 гадах — цэнтр Весялоўскага нацыянальнага польскага сельсавета. У 1938 годзе заснаваны дзіцячы дом, які з перапынкам на 2-ю сусветную вайну праіснаваў да 1968 года. Пасля вайны адкрылася сямігадовая школа, узведзены буйны жывёлагадоўчы комплекс. У 1971 годзе ў вёсцы жыло 53 сям’і (238 чалавек), з іх 12 польскіх, 32 беларускія, 3 польска-беларускія (галава сям’і — паляк), 5 беларуска-польскіх (галава сям’і — беларус) і адна руска-польская (глава сям’і — рускі). Колькасна нацыянальны склад выглядаў наступным чынам: 68 палякаў, 166 беларусаў і 4 рускія. У 10 сем’ях (19 чалавек) мовай хатніх зносін была польская, у 15 сем’ях (84 чалавекі) — беларуская, але іх члены ў той ці іншай ступені ведалі польскую мову і ўмелі ёю карыстацца; у 28 сем’ях (135 чалавек) карысталіся толькі беларускай мовай, польскую мову ў іх не ведалі зусім. Таксама ў 1971 годзе ў будынку былога дзіцячага дома адкрылі ўчастковую бальніцу, пазней ператварылі яе ў урачэбную амбулаторыю, якая была закрыта ў 2014 годзе. Насельніцтва[4]
СлавутасціУ вёсцы дзейнічае касцёл. Таксама на вясковых могілках знаходзіцца міжваенная драўляная каталіцкая капліца. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia