Вальдэмар Ільіч Калінін
Вальдэмар Ільіч Калінін (нар. 30 мая 1946; Віцебск) — цыганска-беларускі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч, віцэ-прэзідэнт Рады цыганоў Брытаніі, скарбнік беларускіх арганізацый («Belarus Trust Office» і «Згуртаванне беларусаў Вялікай Брытаніі»). БіяграфіяУ 1964 скончыў сярэднюю школу № 2, з'ехаў у Расію ў Цвер, паступіў у Калінінскі педагагічны інстытут. Атрымаў дыплом настаўніка англійскай мовы, працаваў у г. Вышні Валачок. У 1969 годзе быў прызваны ў армію ў дэсантную роту, у 1970 быў дэмабілізаваны і вярнуўся на Беларусь. Працаваў настаўнікам англійскай і нямецкай моў, перакладаў літаратуру. У 1972 годзе пачаў працаваць метадыстам, а пазней загадчыкам кабінету замежных моў у Віцебскім абласным інстытуце ўдасканалення настаўнікаў да 1991 года. Адначасова навучаўся ў Санкт-Пецярбургу «Інстытуце агульнай адукацыі дарослых Акадэміі педагагічных навук». У 1993 годзе выехаў працаваць у г. Лондан. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з мая 2008 года. Першы верш быў надрукаваны ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1957 годзе. Піша на цыганскай, беларускай і англійскай мовах. Пераклаў Біблію на цыганскую мову. Творы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia