Вальтэр Самуэль
Ва́льтэр Адрыя́н Луха́н Самуэ́ль (ісп.: Walter Adrián Luján Samuel; нар. 23 сакавіка 1978, Фірмат, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, цэнтральны абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Дзякуючы свайму стылю гульні атрымаў мянушку «Сцяна». Кар’ераКар’еру пачаў у клубе «Ньюэлс Олд Бойз», дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў 18 гадоў. Наступным клубам іграка быў сталічны «Бока Хуніярс», разам з якім стаў уладальнікам Кубка Лібертадорэс. Улетку 2000 года перайшоў у склад італьянскай «Ромы», якая выдаткавала на трансфер 18,9 млн еўра. Разам з Самуэлем рымляне сталі чэмпіёнамі Італіі, а сам Вальтэр прапусціў толькі 3 гульні каманды ў чэмпіянаце. У 2004 годзе аргенцінец стаў іграком «Рэалу», аднак ужо на наступны год ён зноў з’ехаў у Італію, на гэты раз у міланскі «Інтэрнацыянале». У новым клубе Вальтэр правёў 9 сезонаў, стаўшы адным з сімвалаў каманды. 23 ліпеня 2014 года 36-гадовы абаронца далучыўся да складу швейцарскага «Базелю»[3]. Дасягненні«Бока Хуніярс»:
«Рома»:
«Інтэрнацыянале»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia