Марцін Дэмічэліс
Марці́н Гасто́н Дэмічэ́ліс (ісп.: Martín Gastón Demichelis, marˈtin demiˈt͡ʃelis; нар. 20 снежня 1980, Хустыніяна Пасэ, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2005—2016). Дзейнічаў у асноўным як цэнтральны абаронца, часам выступаў і на пазіцыі адцягнутага назад паўабаронцы. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Рывер Плэйт». Клубная кар’ераПрафесійная кар’ера Марціна пачалася ў 2001 годзе ў клубе «Рывер Плэйт» з Буэнас-Айрэса, у моладзевай школе якога ён вучыўся тры гады. Дэбют за клуб у першым дывізіёне адбыўся 2 верасня 2001 года. У 2003 годзе Дэмічэліс перайшоў у нямецкую «Баварыю» за 4,5 мільёна еўра. Першыя сезоны яго пераследавалі траўмы, але пры новым трэнеры Феліксе Магаце Дэмічэліс стаў іграком асноўнага складу. Наступны трэнер Отмар Гіцфельд паспяхова перавёў Марціна з паўабаронцаў на пазіцыю цэнтральнага абаронцы. З Луі ван Галам стасункі ў іграка не склаліся[4], ён перастаў трапляць у аснову і выказаў жаданне перайсці ў іншы клуб. За «Баварыю» Марцін выступаў цягам сямі з паловай гадоў[5] і заваяваў з клубам 11 тытулаў. У канцы снежня 2010 года Дэмічэліс падпісаў угоду з іспанскай «Малагай», якую трэніраваў яго былы трэнер па «Рывер Плэйт» Мануэль Пелегрыні. Дэбют у Ла Лізе адбыўся 8 студзеня 2011 года ў матчы з «Атлетыкам» з Більбаа. У гэтым сезоне клуб здолеў пазбегнуць вылету, а 22 жніўня 2012 года Марцін забіў першы гол каманды ў Лізе чэмпіёнаў, калі яна адолела грэчаскі «Панатынаікос» з лікам 2:0[6]. Пасля сканчэння кантракта з «Малагай» Дэмічэліс перайшоў у мадрыдскі «Атлетыка»[7], у якім правёў меней за два месяцы і ніводнага разу не выйшаў на поле. 1 верасня 2013 года Марцін Дэмічэліс перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці»[8], дзе ізноў далучыўся да свайго колішняга трэнера па «Рывер Плейт» і «Малазе» Мануэля Пелегрыні. Дэбют у складзе манчэстэрцаў адбыўся 27 кастрычніка 2013 года, а першы гол за каманду Дэмічэліс забіў 22 сакавіка 2014 года ў матчы з «Фулхэмам», які завяршыўся з лікам 5:0[9]. У жніўні 2016 года вярнуўся ў Іспанію, падпісаўшы аднагадовы кантракт з «Эспаньёлам», аднак у студзені 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента, згуляўшы толькі ў двух матчах Ла Лігі. Хутка зноў папоўніў склад «Малагі». У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры. Міжнародная кар’ераМарцін Дэмічэліс дэбютаваў за нацыянальную зборную Аргенціны ў 2005 годзе. 11 верасня 2007 года забіў свой першы гол у яе складзе ў таварыскім матчы са зборнай Аўстраліі (1:0). У зборнай Дыега Марадоны Дэмічэліс згуляў ва ўсіх матчах на чэмпіянаце свету ў Паўднёвай Афрыцы і забіў першы гол матча групавой стадыі са зборнай Грэцыі[10]. У лістападзе 2011 года Дэмічэліс страціў месца ў зборнай пасля кваліфікацыйнага матча на чэмпіянат свету супраць Балівіі. Праз два з паловай гады ён быў нечакана ўключаны ў склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[11]. Трэнерская кар’ераУ маі 2017 года, адразу пасля завяршэння кар’еры ўвайшоў у трэнерскі штаб «Малагі». У чэрвені 2019 года далучыўся да структуры мюнхенскай «Баварыі», стаўшы трэнерам каманды юнакоў да 9 гадоў, а ў красавіку 2021 года ўзначаліў каманду «Баварыя II». У лістападзе 2022 года падпісаў кантракт з «Рывер Плэйтам» да снежня 2025 года. Узнагароды«Рывер Плейт»:
«Баварыя»:
«Манчэстэр Сіці»:
Сям’яУ 2007 годзе ажаніўся з мадэллю Эвангелінай Андэрсан, маюць сына Марціна Басціяна (нарадзіўся ў 2009 годзе)[12]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia