Серхіа Рамера
Серхіа Херман Рамера (ісп.: Sergio Germán Romero; нар. 22 лютага 1987, Бернанда-дэ-Ірыгоен, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, брамнік клуба «Бока Хуніярс». Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2018). Клубная кар’ераУ дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за аргенцінскі «Расінг», у якім правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату. У ліпені 2007 года перайшоў у нідэрландскі АЗ за 1,5 млн еўра. У сезоне 2007/08 лічыўся другім брамнікам каманды, але ў наступным сезоне асноўны галкіпер Бой Ватэрман быў аддадзены ў арэнду ў «АДО Дэн Гааг», і Рамера стаў асноўным брамнікам клуба. 22 жніўня 2011 года Серхіа падпісаў кантракт з клубам італьянскай Серыі B «Сампдорыя». 17 жніўня 2013 года быў аддадзены ў «Манака» на правах арэнды з правам выкупу, дзе стаў дублёрам Даніела Субашыча і на поле выходзіў даволі рэдка. Улетку 2014 года вярнуўся ў генуэзскі клуб. 27 ліпеня 2015 года англійскі «Манчэстэр Юнайтэд» абвясціў аб падпісанні трохгадовага кантракта з Рамера, які перайшоў у клуб у статусе свабоднага агента[3]. У складзе «Манчэстэр Юнайтэд» выконваў ролю запаснога брамніка пасля Давіда дэ Хеа. Пакінуў клуб у чэрвені 2021 года. У кастрычніку 2021 года далучыўся да італьянскай «Венецыі»[4]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У жніўні 2022 года вярнуўся ў Аргенціну, падпісаўшы 2,5-гадовы кантракт з «Бока Хуніярс». Міжнародная кар’ераУ 2008 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Незважаючы на тое, што Рамера мала выхадзіў на пляцоўку за «Манака» ў сезоне 2013/14, ён стаў асноўным брамнікам зборнай на чэмпіянаце свету 2014 у Бразіліі. ДасягненніКлубныяАЗ Алкмар
«Манчэстэр Юнайтэд»:
«Бока Хуніярс»:
МіжнародныяАргенціна
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia