Нікалас Бурдыса
Нікалас Андрэс Бурдыса (ісп.: Nicolás Andrés Burdisso; нар. 12 красавіка 1981, Альтас-дэ-Чыпіён, правінцыя Кордава, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2003—2011). Клубная кар’ера«Бока Хуніярс»Нікалас пачаў прафесійную кар’еру ў клубе «Бока Хуніярс» ў 1999 годзе. За пяць сезонаў Нікалас выйграў сем трафеяў, уключаючы тры Кубка Лібертадорэс і два Міжкантынентальныя кубкі. «Інтэрнацыянале»У 2004 годзе за 3,5 млн еўра Бурдыса перайшоў у склад італьянскага клуба «Інтэрнацыянале», заключыўшы кантракт да 30 чэрвеня 2008 года[3]. «Рома»28 жніўня 2010 года ігрок падпісаў 4-гадовы кантракт з «Ромай»[4][5]. У лістападзе 2011 года Бурдыса атрымаў разрыў звязак левага калена і выбыў са строю на 6 месяцаў[6]. Толькі 29 красавіка футбаліст прыступіў да трэніровак з асноўным складам клуба[7]. «Джэноа»У студзені 2014 года перайшоў у «Джэноа». Пазней стаў капітанам каманды. Пакінуў «Джэноа» ўлетку 2017 года. «Тарына»31 жніўня ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Тарына» да лета 2018 года[8]. Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў турынскі клуб. 10 кастрычніка абвясціў пра завяршэнне кар’еры[9]. Міжнародная кар’ера15 мая 2006 года Нікалас упершыню з’явіўся ў складзе нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце свету 2006 года, згуляўшы ва ўсіх трох матчах групы. Пасля заканчэння кар’ерыУ 2018—2019 гадах быў спартыўным дырэктарам «Бока Хуніярс». У ліпені 2021 года быў прызначаны тэхнічным дырэктарам «Фіярэнціны». ДасягненніКлубныяБока Хуніярс
Інтэрнацыянале
МіжнародныяАргенціна
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia