Валянціна Васільеўна Яноўская

Валянціна Васільеўна Яноўская
Дата нараджэння 30 мая 1949(1949-05-30) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1983)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іван Ягоравіч Марчанка
Вядомыя вучні Алена Мікалаеўна Філатава, Наталля Васільеўна Анофранка, Дзяніс Васілевіч Лісейчыкаў, Дзмітрый Часлававіч Матвейчык

Валянціна Васільеўна Яноўская (нар. 30 мая 1949, Глыбочыца, Чачэрскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1983), дацэнт (2001), загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Біяграфія

Скончыла Чачэрскую сярэднюю школу № 1, Магілёўскае дашкольнае педагагічнае вучылішча. У 1973 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1978 г. працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1983 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Рост культурно-технического уровня рабочих промышленности БССР. 1971—1980 гг.» (навуковы кіраўнік — д.г.н., прафесар, член-карэспандэнт АН БССР Іван Ягоравіч Марчанка) па спецыяльнасці 07.00.02 «Гісторыя СССР».

Навуковая дзейнасць

З 1978 г. працуе ў Істытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1978 г. — малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1999 г. — загадчык аддзела гісторыі Беларусі ХІХ — пачатку ХХ ст., з 2006 г. — загадчык сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці, з 2010 г. — загадчык аддзела гісторыі беларускай дзяржаўнасці, з 2014 г. — загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання. Спецыялізуецца на гістарыяграфіі XIX — пачатку ХХ ст.; праблемах гісторыі Беларусі XIX — пачатку ХХ ст.; сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі другой паловы ХХ ст.[1].

Выкладчыцкая дзейнасць

Працавала па сумяшчальніцтве на гістарычным факультэце БДУ.

Публікацыі

Аўтар каля 250 навуковых прац сярод якіх:

Манаграфіі

  • Хрысціянская царква ў Беларусі 1863—1914 гг. / В.В. Яноўская. — Мінск: БДУ, 2002. — 198 с. ISBN 985-445-584-X
  • Мученичество в раннем христианстве: очерк исторического восприятия / В.А. Федосик, В.В. Яновская, О.А. Яновский. — Минск: Белорусская Православная Церковь, 2011. — 254, [1] с. ISBN 978-985-08-2902-3

Раздзелы і падразделы ў калектыўных манаграфіях

  • Духавенства і паўстанне 1863—1864 гг.; Моўнае пытанне ў рымска-каталіцкім касцёле Беларусі; Змены ў стане канфесій на пачатку ХХ ст.; Канфесіі ў Беларусі: стан і праблемы сучаснай айчыннай гістарыяграфіі; Уступ; Заключэнне // Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца ХVІІІ — пачатку ХХ ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы. — Мінск.: Беларуская навука, 2006. — С. 3-4; 150—164; 354—403; 440—445.
  • Белавежская пушча пад уладай Расійскай імперыі // Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць. — Мінск.: Беларуская навука, 2009. — С. 120—162.
  • Исследование проблем истории Беларуси конца XVIII — начала XX в. // Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929—2009 гг.). — Минск: Беларус. навука, 2009. — С. 414—434.
  • Конфессиональная политика российского правительства в первой половине ХIХ в..; Конфессиональная политика российского правительства во второй половине ХIХ в. // История России: Новое и Новейшее время. — М.: ЭКСМО, 2010. — С. 120—127; 340—348.
  • Фірыновіч А. Э., Яноўская В. В. У складзе Расійскай імперыі // Полацк, 1150: фотаальбом / склад. У. П. Свентахоўскі [і інш.] — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — С. 242—259.
  • Фірыновіч А. Э., Яноўская В. В. У віхуры ваенна-палітычных падзей // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. — Мінск: Выш.шк., 2012. — С. 307—324.
  • Пінск у складзе Расійскай імперыі (4.3. у сааўтарстве з Фірыновіч А. Э.) // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці: да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін (і інш.). — Мінск: Выш. шк., 2012. — С. 271—342.
  • Вступительное слово; Краткий историографический очерк. Обзор источников (у сааўтарстве); Глава 1. Зарождение и развитие железных дорог; Глава 2. Начало и развитие железнодорожного строительства на территории Беларуси (у сааўтарстве); 4.1. Восстановление и развитие железнодорожной сети в БССР (у сааўтарстве); История Белорусской железной дороги в документах (у сааўтарстве) // История Белорусской железной дороги. Из ХІХ века — в век ХХІ / В. В. Яновская и др. — Мінск: Маст. літ., 2012. — С. 10-255; 322—340; 774—876 [2].
  • Прыпяцкае Палессе ў складзе Расійскай імперы (у сааўтарстве) // Прыпяцкае Палессе: ад старажытнасці да сучаснасці: гісторыя рэгіёна Нацыянальнага парка «Прыпяцкі». — Брэст: Альтернатыва, 2013. — С. 84-124.

Важнейшыя навуковыя публікацыі

  • Моўнае пытанне ў Рымска-каталіцкім касцёле Беларусі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ ст.): славянская і літоўская гістарыяграфія // Российские и славянские исследования. — Вып. ІІ. — 2007. — С. 152—162.
  • Моўнае пытанне ў рымска-каталіцкай царкве Расійскай імперыі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ ст.): асэнсаванне праблемы сучаснымі гісторыкамі // Історія релігій в Україні. Науковий щорічник. — Кн. 1. — Львів: Логос, 2008. — С. 623—629.
  • Baltarusijos krikščioniškoji dvasininkija 1863—1864 m. sukilime: problemos istoriografija // Dvasininkija ir 1863 m. sukilimas buvusios Abiejų Tautų Respublikos žemėse. — Vilnius: Lietuvos istorijos instituto leidykla, 2009. — S. 19-42.
  • Уключэнне гарадоў Беларусі ў імперскую прастору (на прыкладзе г. Пінска) // Палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і этнакультурныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ — пачатку ХХ ст.: Да 150-годдзя скасавання прыгоннага права ў Расійскай імперыі. — Мінск: БДПУ, 2011. — С. 39-43.
  • Унійне віровизнання в релігійній свідомості білорусів (друга половина ХІХ — початок ХХ ст. // Науковий вісник Волинського національного університету імені Лесі Украïнки. Серія: Історичні науки. 2011. — № 23. — С. 59-65.
  • «Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці…»: Кастусь Каліноўскі — артыкул У. М. Перцава як партрэт у рамках часу // Российские и славянские исследования. — 2013. — Вып. VIII. — С. 135—142.
  • Повстання 1863—1864 рр. На територіі Білорусі: конфесійний чинник // Науковий вісник Східноєвропейського національного університету імені Лесі Украïнки. Серія: Iсторичні науки. — 2013. — № 12 (261). — С. 118—124.

Зноскі

Літаратура

  • Яноўская Валянціна Васільеўна // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929―2008: биобиблиографический справочник / [Г. В. Корзенко и др.; редакционный совет: А. А. Коваленя (председатель) и др.]; НАН Беларуси, Институт истории. — Мн.: Белорусская наука, 2008. — С. 364—365.
  • Яноўская Валянціна Васільеўна // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Мн. : Белорусская наука, 2007. — С. 454.
  • Яноўская Валянціна Васільеўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 298.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya