У 2009 годзе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі абараніў дысертацыю на ступень кандыдата гістарычных навук (навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук Валянціна Васільеўна Яноўская) па спецыяльнасці 07.00.02 «Айчынная гісторыя» (абаронена 15 красавіка 2009 года, зацверджана 4 лістапада 2009 года).
З 2002 года па красавік 2022 года працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі: загадчыкам аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі (з 2009), намеснікам дырэктара (2012—2022).
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя ўніяцкай царквы XVI—XIX стагоддзяў, штодзённае жыццё парафіяльнага святарства, канфесійныя архівы Вялікага Княства Літоўскага, генеалогія.
Гербоўнік беларускай шляхты. — Т. 2. — Мн.: НАРБ, 2007. — 672 с. (у суаўтарстве).
Штодзённае жыццё ўніяцкага парафіяльнага святарства беларуска-літоўскіх зямель (1720—1839 гг.): дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук / Лісейчыкаў Дзяніс Васілевіч; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — Мн.: [б. в.], 2008. — 283 с.
Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596―1839 гг. / Дзяніс Лісейчыкаў; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2015. — 717 с. — ISBN 978-985-01-1138-8[2].
Артыкулы
Другія Саветы: Асаблівасці палітычнага жыцця Ляхавіччыны // Terra Historica. — Мн., 2002. — № 1. — С. 64—77.
Беларускамоўныя дакументы ў справаводстве ўніяцкай царквы першай трэці XIX ст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 3. — Мн.: НГАБ, 2005. — С. 66—73.
Візіты і інвентары ўніяцкіх храмаў Беларусі як крыніца па гісторыі штодзённасці (паводле матэрыялаў НГАБ) // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Вып. 6. — Мн.: БелНДІДАС, 2005. — С. 94—101.
Бенефіцыяльныя сваяцкія кланы ўніяцкай царквы на Беларусі ў XVIII — першай трэці XIX стст. // Історія релігій в Україні. Науковий щорічник. — Львів: Логос, 2006. — С. 365—373.
Схаваныя ўніяцкія прыходы Пінскага павета канца XVIII — першай трэці XIX стст. // Архіварыус: зб. навук. паведамл. і арт. — Вып. 4 — Мн.: НГАБ, 2006. — С. 117—129.
Культ цудатворных абразоў і змаганне з рэшткамі народных вераванняў ва ўніяцкіх парафіях Беларусі XVIII — пач. XIX стст. // Історія релігій в Україні. Науковий щорічник. — Львів: Логос, 2007. — С. 565—572.
Мінская гімназія і дзейнасць парафіяльнай школы ў мястэчку Божына Ігуменскага павета // Знакамітыя мінчане: матэрыялы беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 17 лістапада 2007 г.; materiały Białorusko-Polsiej konf. nauk., Mińsk, 17 listopada 2007 / рэдкал. А. Ф. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Ф. Вялікі і З. Вініцкі. — Мн.: Выд. В. Хурсік, 2007. — С. 199—206.
Пратаколы генеральнай візітацыі ўніяцкіх цэркваў Кіеўска-Віленскай епархіі 1680—1682 гг. у фондах НГАБ // Rocznik Instytuty Europy Środkowo-Wschodniej; red. J. Kłoczowski, A. Gil. — Rok (5) 2007. — Lublin. — S. 123—138.
Фарміраванне кнігазбораў пры ўніяцкіх цэрквах Беларусі ў XVIII ст. // Научные труды Республиканского института высшей школы. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. науч. ст. — Вып 4 (9). — Мн.: РИВШ, 2007. — С. 81—85.
Фрагмент асабістага архіва прафесара Полацкай духоўнай семінарыі Адама Тамковіда // Беларускі археаграфічны штогоднік. — Вып. 7. — Мн.: БелНДІДАС, 2007. — С. 140—150.
Метрычныя кнігі ўніяцкіх цэркваў Беларусі XVIII ст.: асаблівасці складання і захаванасці // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы юбілейнай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. (Мінск, 8 ліпеня 2008 г.) — Мн.: НАРБ, 2008. — С. 94—101.
Фарміраванне сваяцкіх саюзаў сярод уніяцкага святарства беларуска-літоўскіх земляў у XVI—XIX ст. // Studia i materiały do dziejów chrześcijaństwa wschodniego w Rzeczypospolitej. — T. 5. — Studia z dziejów i tradycji metropolii kijowskiej XII—XIX wieku. — Red. A. Gil. — Lublin, 2009. — S. 121—136.
Мітрапаліт Іосіф Вельямін-Руцкі і яго тастамент // Асоба і час: Беларускі біяграфічны альманах / Укладальнік А. І. Фядута. — Вып. 2. — Мн.: Лімарыус, 2010. — С. 33—49.
Фарміраванне сеткі ўніяцкіх парафій на тэрыторыі «Тураўскай епархіі» ў 1596—1795 гг. // Kościoł unicki w Rzeczypospolitej / Red. W. Walczak. — Białystok, 2010. — S. 93—112.
Акуловіч, Г. Я. Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч / Г. Я. Акуловіч // Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі — скарбніца дакументальнай спадчыны, 1938—2008 / А. К. Галубовіч [і інш.]; навук. рэд. Ю. М. Бохан; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мн.: НАРБ, 2008. — 267 с. — С. 154. — ISBN 978-985-6372-55-4.
Госць праграмы «Дыялогі пра культуру» з Навумам Гальпяровічам – намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзяніс Лісейчыкаў. Як знайсці сваіх продкаў?