Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская
Валянціна Гаўрылаўна Дзівінская (10 лютага 1936, в. Лемяшы, Жытомірская вобласць, УССР) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. БіяграфіяУ пачатку 1960-х гг. працавала мастаком на шклозаводзе «Чырвоны Май». Скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча ў 1967 годзе[1]. У 1967—1984 гадах працавала на шклозаводзе «Нёман» у г.п. Бярозаўка Лідскага раёна. З 1984 года ў Санкт-Пецярбургу. Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года. ТворчасцьПрацуе ў гутнай тэхніцы, пераважна ў каляровым шкле. Сярод твораў: наборы посуду «Паўночныя матывы», «Карункі»; кампазіцыі «Дуброва», «Эцюд», «Сосны»; блюды «Мак і васількі», «Леў», «Коннік»; дэкаратыўныя камплекты «Вясна», «Ружы» і інш. Работы вылучаюцца выяўленчай вобразнасцю, сакавітасцю формаў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia